Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе прайшоў, а эмоцыі і ўспаміны засталіся. Фотаздымкі спрыяюць таму, каб памяць захавалася на доўгія гады. А ўспомніць ёсць што: выступленне на пляцоўцы Брэсцкай вобласці і цікавыя арт-аб'екты свята, доўгачаканыя сустрэчы са знаёмымі людзьмі і новыя знаёмствы, перадача кніг у музей Івана Буйко і ў дом-музей В. Таўлая, сцецыяльны дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі ў рэспубліканскім конкурсе паэтычных зборнікаў і шмат іншых цікавых падзей. Дарэчы, што датычыцца конкурсу, то мне ўдвая прыемна, што журы адзначыла 5 кніг, да якіх я "прыклала руку" ў якасці выдаўца. На жаль, не ўсе славутасці Ліды змагла наведаць, а значыць, будзе нагода вярнуцца ў гэты горад яшч