Сёньня на Сэлфі Незалежнасьці мы былі ўсямёх (Франьцішка Севярынца яшчэ не відаць, але ён сёньня з намі)). Віктарыну да 100-годдзя БНР выйграла, канечне, прафесійны гісторык Алена (воплескі!). Заўтра запрашаем усіх да дому №41 (на скрыжаваньні Праспекту і былой Варвашэні.
СЭЛФІ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЛЯ КАСЬЦЁЛА З АЛЕНАЙ АНІСІМ Сёньня нас зноў было дванаццаць, плюс трох у цывільным. Ля касьцёла сьвятога Роха (Праспект Незалежнасьці, 44а) з намі была кіраўніца Таварыства Беларусай Мовы Алена Анісім. Шоў беларушчыны да 100-годдзя БНР выйгралі: 1. Зьміцер Захарэвіч (прыз: раман "Беларусалім") 2. Арцём Чарняк (прыз: каляндар да 100-годдзя БНР) 3. Яўген Батура (прыз: набор паштовак) 4. Спадарыня Ала з касьцёла (далучылася да нас - прыз: каляндар беларусаў Расеі на 2018 год)) Заўтра а 18.00 - Праспект Незалежнасьці, 43. Запрашаем!