23 жніўня ў весцы Ляўкі панавала небывалае ажыўленне: мясцовыя жыхары сабраліся, каб разам адзначыць свята вёскі, свята роднага, мілага кутка. Ціхая маляўнічая мясціна зайграла яркімі фарбамі, напоўнілася гукамі вясёлых мелодый і смехам. Тут прайшла цёплая сустрэча пакаленняў і сяброў. Вяскоўцы весела бавілі час і па-сапраўднаму адпачывалі душой. Святочная атмасфера несла добры настрой у кожную сям’ю і сагравала сэрца гасцей.
Свята вёскі 16 жніўня, адзначылі ў аграгарадку Падарэссе. На малую радзіму з’ехаліся мясцовыя ўраджэнцы з розных куткоў краіны, каб зноў і зноў дакрануцца да сваіх каранёў, адчуць радасць ад сустрэчы з роднымі мясцінамі, дарагімі сэрцу людзьмі, сябрамі і знаёмымі. Свята вёскі перапаўнялі цудоўныя і радасныя моманты.
Свята вёскі — заўсёды асаблівая падзея для яе жыхароў. Гэты дзень чакаюць з нецярпеннем. І таму суботні дзень 9 жніўня ў аграгарадку Старыя Дарогі быў незвычайным — з музыкай, песнямі, віншаваннямі, духмянымі пірагамі і вясёлымі дзіцячымі галасамі, сустрэчамі старых сяброў, радаснымі і захопенымі людзьмі, якія сабраліся на свята.
У Старадарожскім раёне ўжо стала добрай традыцыяй правядзенне святаў вёсак. Адно з такіх святаў прайшло ў вёсцы Аточка. Свята атрымалася на славу. Было шмат песень, падарункаў, віншаванняў. І нават прырода ў гэты дзень радавалася разам з удзельнікамі свята - дзень выдаўся цёплым і сонечным. Вакол былі вясёлыя людзі і адчуванне таго, што вёска жыве, пра яе памятаюць. Арганізатары мерапрыемства знайшлі цёплыя словы для кожнага жыхара вёскі.