Жыццё...
Не, не кажы, жыццё што дробязь,
Адныя станцыі й вакзалы.
А як жа шлях чыгунка робіць?
А рэйкі, святлафоры, шпалы?
Абапал белыя бярозы,
Якія ўздоўж бягуць дарогі.
Ракі нібыта тыя косы
І роўнядзь туманоў высокіх.
Царква старая са званамі,
Кляштар з крыжамі ды капліца.
Сланечнік, тын, што са збанамі
Ды ў лесе моцная крыніца.
І гуд пчалы на кветцы й красцы,
Як быццам сонца ёй спрыяе.
Хлапчук кароў у полі пасвіць,
А прыгажосць зямнога краю...
Усё ў жыцці нам вельмі важна, –
Да памінальнай белай шклянкі.
Жыццё то лье вадой, то смажыць,
І абуджае зноў на ранку.
Мінулае хай застанецца
У тым мінулым, – гэта вечнасць.
Паслухай радасць свайго сэрца...
Глядзі, які ад Бога вечар...
© Вал