РЭТРА - ЁЛКА
У цiхай чытальнай зале,
Сярод часопiсаў i кнiг,
На стале рэтра-ёлка стаяла,
Як майго дзяцiнства прывiд.
На ёй бялюткiя сняжынкi
Вялi вясёлы карагод,
У тонкiх ланцужкоў абдымках
Яна была ўздоўж i папярок.
На ёй старыя ёлачныя цацкi:
Звёздачка, ракета i сонца,
Рыбка, зайчык i сабачка –
З маленства любыя бясконца.
Да свята на пушыстую ялiнку
Я вешала прыгожыя шары,
Цукеркi, i чырвоныя папiнкi,
I вялiкую зорку ўгары.
З паперы я лiхтарыкi рабiла,
Пляла маленькiя карзiнкi,
А мацi мне сукенку шыла,
Каб я ўбралася сняжынкай.
Ноччу доўга я ўглядалася
У снежнае акно ў карунках,
Бо там убачыць спадзявалася
Дзеда Мароза са Снягуркай.
Назаўтра бегла ўжо на золку