Ученическая ручка на парте и правила орфографии в голове. Выпускники 9-ых классов школ Добрушчины сегодня написали экзаменационные диктанты по русскому и белорусскому языкам. З раніцы ў СШ № 1 Добруша - цішыня. Атмасферай падзеі, здаецца, прасякнуты нават сцены ўстановы адукацыі. Дырэктар школы Марына Пячэрская, наведаўшы памяшканні для правядзення выпускнога экзамена, адзначае: - Для плённай работы ўсё гатова. Адміністрацыя імкнулася стварыць максімальна зручныя ўмовы. Школьнікаў размеркавалі за партамі па адным, хаця гэта было няпроста: у класах - па 25 і 29 чалавек. Захавалі і сацыяльную дыстанцыю: каронавірус усё яшчэ пагражае здароўю людзей. На гадзінніку - амаль дзевяць. Часу да пачатку прамой тэлетрансляцыі застаецца толькі на тое, каб аформіць тытульную старонку. «Экзаменацыйная работа па беларускай мове…» - настаўніца нагадвае, што і дзе трэба пісаць. Педагог Таццяна Мінаш засяроджана сочыць за экранам. Адтуль вось-вось абвесцяць назву тэкста. Падказак больш не будзе. Рабяты гэта разумеюць. Некаторыя пастараюцца скарыстацца магчымасцю павысіць выніковую адзнаку ў школьным атэстаце. Дарэчы, па словах Марыны Пячэрскай, больш за палову выпускнікоў дзявятага класа зноў прыйдуць у сваю школу 1 верасня, каб прадоўжыць навучанне. І гэта добра, заўважае дырэктар. Сярод гэтых рабят нямала здольных і мэтанакіраваных юнакоў і дзяўчат, якія змогуць стаць студэнтамі прэстыжных вну.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 2