Паважаныя вернікі прыміце шчырыя віншаванні са святам Вялікадня, няхай вера ў цуд уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае, дапамагае, дорыць надзею і радасць усім людзям. Хрыстос уваскрос! У некаторых вёсках Астравеччыны захавалася традыцыя хадзіць у жакі. З добрым настроем родныя браты Мацвей і Андрэй Гасцевічы з Кярнян (на фота) возьмуць у рукі кошыкі і пойдуць віншаваць з Вялікаднём аднавяскоўцаў.