Предыдущая публикация
НПГ СОФ-1ЕЛЕНА ПРОКОПОВИЧ

НПГ СОФ-1

27 июл 2020предложила 
ЕЛЕНА ПРОКОПОВИЧ
Александр Ярошук

Александр Ярошук

«Разбуры турмы муры…”

Хто б мог падумаць, што напісаная ў 1968 годзе песня каталонцаў, якія змагаліся за незалежнасть свайго краю, песня, якая была падхоплена затым французамі падчас вядомых падзей напрыканцы 60-х, а потым польскай “Салідарнасцю” на мяжы 70-х і 80-х мінулага стагоддзя, прадоўжыць сваё трыумфальнае шэсце і стане гімнам абуджанай Беларусі, якая прагне свабоды і хоча зрынуць абрыдлы рэжым Лукашэнкі.
“Разбуры турмы муры” мы спявалі кожны раз на з’ездах Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзах разам з нашым знакамітым бардам Зміцерам Вайцюшкевічам і разам з нашымі замежнымі гасцямі, у тым ліку палякамі і французамі. “Давай разрушим эти стены» спявалі мы па – расейску ў Маскве на з’ездах нашай братэрскай арганізацыі Канфедэрацыі працы Расіі з групай “Аркадий Коц”.Спявалі і не маглі нават марыць пра той час, калі загучыць ва ўсю моц гэты магутны заклік да свабоды і дэмакратыі ў нашай роднай Беларусі, на вуліцах і пляцоўках вялікіх і малых гарадоў краіны.
Дзякуй вам, нашы родныя дзяўчаты – Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цэпкала! Напэўна, вы яшчэ і самі да канца не ўсвядомілі тое, што робіце, як прыгожа, як могуць толькі беларускія жанчыны, здзяйсняеце рэвалюцыю годнасці, пераўтвараеце Беларусь, робіце яе, лепш і не скажаш “краінай для жыцця”. Ад свайго імя, ад імя тысяч сябраў незалежных прафсаюзаў Беларусі хачу пакланіцца вам нізка і падзякаваць за ажыццяўленне той мары, з якой мы жылі і змагаліся многія гады.
Хачу запэўніць вас, Святлана, што я, як і абсалютная большасць маіх калег па незалежнаму прафсаюзнаму руху, лічым для сябе гонарам падтрымаць вас ў гэтай высокароднай справе. Вы можаце разлічваць на нас, на многіх прадстаўнікоў салігорскіх шахцёраў і будаўнікоў, гарадзенскіх і полацкіх хімікаў, наваполацкіх і мазырскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, новалукомльскіх энергетыкаў, бабруйскіх трактарабудаўнікоў і шыннікаў.
Вы можаце разлічваць таксама на рабочых з самых розных прадпрыемстваў нашай краіны. Гэта няпраўда, што пралетарыята на Беларусі ўжо не стала, што яго голасу больш ніхто не пачуе. Беларускі рэжым прыклаў немалыя намаганні, каб пераўтварыць рабочых ў маўклівы і паслухмяны статак, у рабоў, пазбавіўшы абсалютнай большасці правоў. Але сваёй мэты так і не дасягнуў, аб чым сведчыць зараз працэс выхаду з дзяржаўных лукашэнкаўскіх прафсаюзаў многіх соцен чалавек, які набывае дынаміку.
Таму запэўніваю вас, што чуткі пра нямогласць беларускага пралетарыяту аказаліся празмерна перабольшанымі. Рабочыя краіны сваё важкае слова яшчэ прамовяць, каб здабыць свабоду для сябе і для краіны, пазбавіцца ланцугоў кароткатэрміновых кантрактаў. Таму ў агульным нашым хоры, хто на сустрэчах з Вамі, Святлана, спявае “разбуры турмы муры” з кожным разам, з кожным горадам будзе набываць моц голас працоўнай Беларусі.
Разам мы пераможам!

2 комментария
3 раза поделились
9 классов

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
НПГ СОФ-1

НПГ СОФ-1

ЛентаТемы 155Фото 6Видео Участники 94
  • Подарки
Левая колонка
Всё 155
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться