Предыдущая публикация
Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча

Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча

27 мар

РУБРЫКА "У КАДРАХ І ФАРБАХ: ДЗЕНЬ ДРАЗДОВІЧА Ў МУЗЕІ"

ВАЙСКОВАЯ ЭПАПЕЯ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА
Вайсковая эпапея Язэпа Драздовіча пачынаецца восенню 1910 года. Два гады ён служыў у 188-м Карскім палку ў Саратаве.

РУБРЫКА "У КАДРАХ І ФАРБАХ: ДЗЕНЬ ДРАЗДОВІЧА Ў МУЗЕІ" - 5417083699600
Язэп Драздовіч. 1911 год

З вясны 1912 года да зімы 1913 года Язэп Драздовіч вучыўся пры дывізіённым шпіталі на курсах вайсковых фельчараў і здаў экзамены “кругом на отлично”. Яго накіравалі на службу ў амбулаторыю ў горад над Волгай Вольск.
Тут Язэп Драздовіч мае больш вольнага часу для самаадукацыі і заняткаў творчасцю. Менавіта ў час яго вайсковай службы ў 1914 годзе Канстанцыя Буйло (па парадзе Янкі Купалы) папрасіла мастака намаляваць вокладку да яе паэтычнага зборніка “Курганная кветка”. Язэп Драздовіч спалучыў ў гэтым малюнку міфалагічнае і рэальнае. Таямнічы і загадкавы вобраз жанчыны глядзіць на чытача з вокладкі. Аб народным паданні пра папараць-кветку нагадвае папараць у галаўным уборы. Гэты твор Язэпа Драздовіча можа разглядацца як асобны графічны аркуш.
РУБРЫКА "У КАДРАХ І ФАРБАХ: ДЗЕНЬ ДРАЗДОВІЧА Ў МУЗЕІ" - 5417083713424
Вокладка да паэтычнага зборніка К.Буйло “Курганная кветка”

У Вольску мастак напісаў шэраг карцін: ”Трызна мінуўшчыны”, “Брама будучыні”, “Злыя чары”, “Хаос смутку”, якія адаслаў у рэдакцыю газеты “Наша ніва”.
“Летам 1914 года, калі пачынаецца завіруха (Першая сусветная вайна), – занатаваў Драздовіч у сваім дзённіку, – ідуць палкамі і маршавымі ротамі на фронт … а я пазастаюся ў ліку трох фельчараў пры запасным, з 15 тысяч салдат, батальёне і тры месяцы працую з імі без урача штодзень ад усходу да захаду сонца без адпачынку ў батальённай амбулаторыі.” Язэп Драздовіч прымаў па 500 пацыентаў у дзень, ставіўся да ўсіх уважліва, стараўся кожнаму дапамагчы. У выніку захварэў сам, доўга лячыўся ў г.Пятроўск. Пасля хваробы камісіяй яму быў прызначаны адпачынак на сем месяцаў, які ён правёў у маці. У гэты час Юзэфа Янаўна жыла ў Міёрах. Тут ён добра паправіў здароўе і зноў накіраваўся ў армію. Спачатку служыў у Дзісне. Увосень 1915 года Язэп Драздовіч прызначаны фельчарам ў Наватроцкі запасны полк, які пасля доўгіх пошукаў (змянілі назву палка) знайшоў у Гарадку пад Віцебскам. Тут у ваенна-медыцынскай лабараторыі праслужыў нядоўга. Праз месяц быў накіраваны арганізаваць амбулаторыю ў вёсцы Вархі для раскватараваных салдат. Адначасова ён аказвае медыцынскую дапамогу мясцоваму насельніцтву. У 1916 годзе Язэп Драздовіч трапляе ў Вышні Валачок, у Паўлаўскае, дзе затрымаецца надоўга. У вольны час піша карціны. Так пабачылі свет абразкі “Дух усходу”, “Скрозь агністую браму”, “Брама на волю, або 1917 год”.
Менавіта ў Паўлаўскім яго засталі рэвалюцыйныя падзеі 1917 года. Але здароўе мастака пагаршаецца, ён вельмі пахудзеў і быў накіраваны на камісію у Маскву з дыягназам “неўрастэнія” Язэп Драздовіча камісавалі з арміі. На гэтым ваенная служба, якой ён аддаў сем гадоў, закончылася.
РУБРЫКА "У КАДРАХ І ФАРБАХ: ДЗЕНЬ ДРАЗДОВІЧА Ў МУЗЕІ" - 5417083721616
Язэп Драздовіч. 1917 год

Хвароба Драздовіча на “неўрастэнію” не была выпадковай. Усё яго нутро паўставала супраць вайны. Аб сваім стаўленні да вайны Язэп Драздовіч піша ў дзённіку 23 кастрычніка 1933 года: ”І прыйдуць часы, калі бальшына жыхароў нашай планеты адмовіцца ад учасця ў войнах, адмовіцца ад гэтага штучна ўзаконенага сярод вякоў сільнейшымі гэтага свету праз уладу сваю над людзьмі, вялікага зладзейства, піхаючага цэлыя мільёны людзей на забойства. І ўсю тэхніку з навукамі аберуць не на паслугу гэтаму зладзейству, а на добрае дзела. Не на праліванне крыві, калецтва, асірочванне. Не на забойства праз біццё, рубанне, калаццё, выварочванне кішок. Не на рванне чалавечага цела на кускі. Не на душэнне жывых істот ды закопванне іх жыўём у зямлю. Не на ламанне касцей, руйнаванне ды падпальванне будынкаў, зніштажэнне дару Божага хлеба ды розных раслін. Не на зніштажэнне разумных істот і ўсяго таго, чым гэтае жыццё падтрымліваецца, даючы поўную волю і развіццё ворагам гэтага жыцця, як голад, немач, зараза. А на адваротнае, на падтрыманне гэтага жыцця, каб было яно сытым і здаровым, высокакультурным, добрым, разумным і прыгожым.
А гарматы ды розныя ваяўнічыя на забойста людзей машыны ды прылады паперарабляюць на трактары ды друкарскія станкі. Замест казарм ды крэпасцей з гарматамі ўзбудуюць школы, шпіталі, прытулкі, тэатры, музеі ды астранамічныя абсерваторыі з тэлескопамі, з узнятымі рулямі на неба, замест гармат”.

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Народное голосование
Какой будет иконка приложения ОК — решаете вы!
Выбрать
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча

Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча

ЛентаТемы 368Фото 2 923Видео 7Участники 743
  • Подарки
Левая колонка
Всё 368
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться