Надзвычай цёплая, кранальная атмасфера панавала ўчора ў танцавальнай зале былога палаца Шырыных у Германавічах. На баль у гонар старога Новага года “Пад гукі музыкі чароўнай” завіталі вясковыя аматары старадаўніх танцаў і прыхільнікі музычных талентаў шаркаўшчынскіх артыстаў.
Супрацоўнікі музея, якія пераўвасобіліся ў вобразы былых уладальнікаў і насельнікаў палацаў у Германавічах і Юзафове, дапамаглі зазірнуць у мінулыя стагоддзі.
Бальная карта танцаў уключала: паланез, вальс, падэспань, польку, кадрыль. У перапынку разыгрываліся фанты, праводзіліся латарэя і салонныя гульні. Артысты спявалі і музыцыравалі.
Галоўны вынік балю – гэта душэўны настрой, які панаваў у зале, а
таксама непаўторныя эмоцыі і яркія ўражанні, якія застануцца ў сэрцах гасцей.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев