У межах акцыі "Тыдзень даступнай культуры" ў музеі пачала дзейнічаць выстава самадзейнага мастака Генадзя Аляксандравіча Невярковіча «“І фарбамі, і сэрцам, і душой малюю вобразы зямныя”. На выставу запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна”.
Прапаноўваем усім, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю таленавітага мастака шаркаўшчынскага краю Невярковіча Генадзя Аляксандравіча, наталіцца прыгожымі беларускімі краявідамі на маляўнічых і жывапісных палотнах аўтара, наведаць музей.
Першымі завіталі на выставу экскурсанты з Мінска і былі ўражаны творамі мастака, сапраўды напоўненымі бязмежнай любоўю да роднай зямлі.
Выставу можна наведаць да 24 снежня 2025 года.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев