Віншавальныя паштоўкі – прыкмета савецкага часу. Віртуальная выстава нагадае старэйшаму пакаленню аб цудоўнай традыцыі віншавання паштоўкамі сваякоў, сяброў, знаёмых, а сучаснаму пакаленню дазволіць даведацца аб гэтым мілым і кранальным знаку ўвагі.
Штогод 7 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Чырвоны дзень календара – менавіта так называлі гэта свята, прысвечанае падзеі, якая не толькі змяніла лёс велізарнай краіны, але і шмат у чым вызначыла гістарычны шлях развіцця чалавецтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя натхніла мільёны людзей на ўвасабленне мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, павагі да чалавека працы.
Але эпоха пазнаецца не толькі праз знамянальныя падзеі. Здаецца, дробязь – віншавальная паштоўка, але для савецкіх людзей гэта быў значны атрыбут іх жыцця. Прыемна было атрымліваць віншавальныя паштоўкі, згадваць тых, хто не забыўся пра тваё існаванне, не паленаваўся напісаць некалькі радкоў, простых, але шчырых і цёплых.
Пагартайце старонкі гэтай публікацыі, і, спадзяёмся, вы атрымаеце станоўчыя перадсвяточныя эмоцыі.
Паважаныя наведвальнікі! Віншуем вас са святам Кастрычніцкай рэвалюцыі і жадаем міру, натхнення, дабрабыту, цеплыні і ўзаемаразумення ў сем’ях.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев