Са святам роднай мовы❤
⠀
🎶Завушніцы🎶
⠀
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні.
⠀
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
⠀
Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
⠀
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
⠀
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі смяецца,
Спявае, або плача.
⠀
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў змярканне.
Звіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне.
⠀
ВИА Песняры. (музыка В.Мулявін - словы М.Танк)