15 верасня ў аўторак а 19:00 запрашаем на творчую кухню з моваведам, перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам.
Мы пагутарым са спадаром Сяргеем пра пераклад сусветнавядомай кнігі Джорджа Оруэла “1984”, перавыданне якога выйшла ў гэтым жніўні ў выдавецтве “Янушкевіч”. Распытаем, чым новы пераклад адрозніваецца ад таго, што выходзіў напачатку 90-х, ці сапраўды пераклады старэюць і што з гэтым рабіць. Таксама спадзяемся даведацца пра бягучыя праекты і творчыя планы Сяргея Шупы як перакладчыка.
Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё" і на Youtube.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.