“А чаму б не зладзіць урачыстасць дня вуліцы?” – падумалі жыхары вуліцы Школьнай у вёсцы Матырына.
Падумалі і спраўдзілі сваю мэту вяскоўцы, а дапамаглі ім у гэтым загадчыца Матырынскай бібліятэкі і артысты раённага Дома культуры.
— Наша вуліца самая светлая, самая прыгожая і гасцінная. Тут жывуць шчырыя і спагадлівыя людзі. Тут самы звонкі птушыны спеў, — такія словы пачула ад вяскоўцаў.
Вёска Матырына — гэта той населены пункт, які заўсёды быў на слыху, асабліва ў маладога пакалення. Мала хто ў Лепельскім раёне не бавіў час у аздараўленчым кругласутачным лагеры, што “дыслакаваўся” тут кожнае лета. Акрамя гэтага, выхадцы вёскі праяўлялі сябе заўсёды з добрага боку, займалі дастойныя пасады, былі добрымі кіраўнікамі.
Аднак каб арганізаваць такое мерапрыемства, трэба каб самі яго ўдзельнікі жылі ў згодзе і сяброўстве. Ну, у гэтым і сумнявацца не даводзіцца, дастаткова зірнуць, як яны паміж сабой размаўляюць і вітаюць адзін аднаго.
Як жа ўзнікла вуліца Школьная? А з’явілася яна ў далёкім 1963 годзе, калі калгас імя Крупскай вырашылі пашырыць, далучыўшы да яго некалькі брыгад. І пачалося будаўніцтва… Для рабочых калгаса спачатку ўзвялі 4 домікі фінскага тыпу, у якіх пасяліліся Алексіёнкі, Захаравы, Папко і Лаўровы. Пазней да іх далучылася сям’я Любові Іванаўны Шкіндзер, якая і зараз тут пражывае.
Нездарма ў народзе кажуць: “З сёстрамі жыві, як хочаш, а з суседзямі трэба жыць добра”. Менавіта так і жывуць суседзі Анатоль і Лілія Халімоненкі з Васілём і Раісай Галай з 1986 года. Яны людзі чулыя і спагадлівыя, падтрымліваюць адзін аднаго ў складаных жыццёвых сітуацыях, гуляюць разам дні нараджэння, дзеляць гора і радасць адзін аднаго.
У 1970 годзе былі ўведзены ў строй новая школа і 4-кватэрны дом для настаўнікаў. Па волі лёсу ў 1974 годзе ў вёску прыязджаюць маладыя спецыялісты Зоя Ковель і Святлана Жыхарава…
Подробнее читайте в ближайшем номере газеты.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 6
Помэ Инна ... выпуск 1982г Матырынскай средней школы