Вяскоўцы аб’ядналіся, уласнымі сіламі і пры падтрымцы мясцовай улады ажыццявілі вялікую работу, прывялі ў належны стан месцы пахаванняў сваіх родных.
— Для нас, жывых, важна, каб на могілках панаваў парадак, аднак акуратна і прыгожа бывае толькі там, дзе людзі падтрымліваюць чысціню, бо прырода, надвор’е і час уносяць свае карэктывы ў месцы пахаванняў нашых родных, — расказала былы дырэктар Більдзюжскай сярэдняй школы, мясцовая жыхарка Валянціна Драба.
— На прызыў аб навядзенні парадку адгукнуліся ўсе жыхары аграгарадка, а таксама многія грамадзяне з іншых гарадоў і вёсак, чые родныя пахаваны ў Більдзюгах. На добраўпарадкаванне месца пахаванняў вяскоўцы сабралі тры тысячы рублёў. За гэтыя сродкі ўласнымі сіламі пафарбавалі агароджу вакол грамадзянскіх могілак, замест старых драўляных, якія ўжо патрабавалі замены, усталявалі два металічныя крыжы (каталіцкі і праваслаўны), за агароджай пагоста з дапамогай спецыялізаванай службы спілавалі высокія аварыйныя дрэвы.
Найлепшых слоў у свой адрас заслугоўваюць многія мясцовыя жыхары, якія асабіста шмат зрабілі для таго, каб тэрыторыя сельскага пагоста выглядала належным чынам. Гэта Ірына Каніна, Таццяна Жылевіч, Ганна Мітчанкава, Галіна Ясінская. Найбольш актыўны ўдзел у навядзенні парадку на могілках прынялі Ала Пабяржына, Іван Аўсюкевіч, Зоя Лагун, Алег Туронак, Віктар Бортнік, Тамара Кавалёнак, Павел Туронак, Зінаіда Ракітка, Міхаіл Пятроў, Аляксей Мішчанка, Галіна Бучынская, некаторыя іншыя грамадзяне. Вадзім Казлоўскі, Аляксей Мішчанка, Браніслава Курэц і Алег Туронак ажыццявілі замену крыжоў. Работнікі УКП ЖКГ Яўген Балтрукевіч і Тадэуш Гасюль ачысцілі тэрыторыю ад драўніны, галін дрэў, разам з іншымі мясцовымі жыхарамі навялі належны парадак і чысціню. З надыходам вясны ўсе сілы плануем накіраваць на выдаленне аварыйных дрэў з тэрыторыі могілак і далейшае добраўпарадкаванне, бо хмызнякамі і кустоўем сельскія пагосты зарастаюць вельмі хутка.
— Тэма добраўпарадкавання, утрымання могілак сапраўды мае асаблівае значэнне, — паведаміла старшыня Більдзюгскага сельскага выканаўчага камітэта Алена Чарняўская. — І гэта не толькі знешні выгляд тэрыторый, гэта свайго роду ілюстрацыя адказнасці, культуры людзей, іх адносінаў да памяці продкаў, якіх больш няма побач. Нездарма мудрыя людзі кажуць, што з памяці пра мінулае пачынаецца будучыня. Вельмі ўдзячна ўсім жыхарам аграгарадка Більдзюгі за праведзеную работу, а калектыву ААТ «Жвіранка» і работнікам УКП ЖКГ за аказаную дапамогу. Запрашаю мясцовае насельніцтва іншых населеных пунктаў больш актыўна далучацца да добрых спраў, клапаціцца аб добраўпарадкаванні і захаванні святых і памятных месцаў у сваіх вёсках, бо гэта патрэбна не памерлым — гэта патрэбна жывым.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев