Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор – лясун загінуў,
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Як у нязнаны сьвет акно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае
Нет комментариев