Дваццаць шэсць гадоў на сцэне загадчыца Нісімкавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры Чачэрскага раёна
Чачэрскі веснік, 23.07.2015
Дваццаць шэсць гадоў на сцэне, з народам, за кулісамі, у карагодзе, на масавых фэстах і святах дзяржаўнага календара загадчыца Нісімкавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры Тамара Уладзіміраўна Гулевіч.
На гэту пасаду яна заступіла ў 1989 годзе, прайшла завочнае навучанне ў магілёўскім музычным вучылішчы і назаўсёды звязала лёс з галіной культуры. Пачынаючы сваё «ўліванне» ў прафесію, дзень за днём спасцігала методыку работы і ўсё мацней прывязвалася да абранай спецыяльнасці. З мэтай развіцця музычна-песеннай творчасці і захаван