Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 12 снежня
У гэты дзень будзе пахмурна з праясненнямі. Уначы часам ападкі: снег, мокры снег, дождж, па поўначы краіны чакаецца моцны снег, мяцеліца. Месцамі магчымы галалёд і наліпанне мокрага снега. Сёння ў многіх раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўднёва-заходні парывісты, ноччу па поўначы моцны парывісты.