#Дзень_вясновага_раўнадзенства ☀ 🌞 🌿 Паветра пахне сапраўднай вясной – дзень параўняўся з ноччу… 😊 Карагод – ключ каляндарнай абрадавасці, што суправаджае земляробчы цыкл і ўслаўляе прыгажосць прыроды, дзе цэнтральныя сімвалы – сонца і зямля❗Карагоды, вядома, суправаджаліся песнямі і танцамі, прычым з адметнай харэаграфіяй. ➡ Дарэчы, такога кшталту ігрышчы былі і спосабам стасункаў моладзі – прыглядзецца ды выбраць сабе пару 👫 📺 Карагоды, якія і сёння ладзяцца ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, уваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. ✅ Іх аўтэнтычнае ваджэнне захоўвае і перадае ў спадчыну народны фольклорна-этнаграфічны ансамбль “Крыніцы”, кіраўнік – Ігар Няхайба. Пра асаблівасці песенных карагодаў добра ведае Таццяна Максімчук, загадчыца Пінкавіцкага сельскага Дома культуры 🍃 💛 Фрагмент тэлеперадачы “Жывая спадчына. Традыцыя веснавых карагодаў”, аўтар і рэжысёр – Надзея Габец, запіс 2021 г. #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #карагод #культурнаякаштоўнасць #Пінкавічы #вясна
    0 комментариев
    1 класс
    #песні_Вясне 🌿 🐥 Прыляцелі гракі, жоравы і жаўрукі – да ранняй і цёплай вясны! ☀ Нашыя продкі былі вельмі назіральнымі і не менш трапнымі ў выслоўях, прыказках і прымаўках. А ў песнях занатавалі ўсё жыццё 🔥 📺 Вяночак беларускіх народных вясновых песень у апрацоўцы Мікалая Сіраты ў фрагменце канцэртнай праграмы Дзяржаўнага народнага хору БССР, мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Міхась Дрынеўскі 💛 ✅ “Вясна, вясна, вясняначка”, “Благаславі, маці”, “Ой, ты, вясна-красна”, “А па возеру, а па сіняму”, “Вясна-красна наставала”. ➡ На сцэне жаночая група хору, саліруюць Любоў Якушава і Святлана Суседчык, запіс 1983 г. #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #вясна #вяснянка
    0 комментариев
    3 класса
    #песні_Вясне 🌷 ☀ Вясна-красунечка – непаўторная, доўгачаканая, цёплая і радасная! 📺 #Укадрахмінулага фрагмент музычнай тэлівізійнай пастаноўкі з удзелам дзіцячых калектываў “Вясна ідзе, спяшаецца”, запіс 1987 г. 🎼 Салістка вакальнай групы дзяўчынак Рэспубліканскага палаца культуры Белсаўпрофу заварожвае магічным мяккім выкананнем, а мелодыя нагадвае пра вясновыя гульні, карагоды і бесперапыннасць жыцця 💛 #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #ЗалатыФондБТ #вясна #вяснянка
    1 комментарий
    6 классов
    #юбилей 💛 🎤 Его голос сложно не узнать, а талант, харизма и особенный творческий почерк ярко воплощены в кинематографических и сценических характерных образах, ставших богатой ретроспективой неповторимых кадров прошлого, таких многогранных и дорогих зрителю ☀ 🎭 Народному артисту Беларуси Владимиру Гостюхину – 8⃣ 0⃣ ❗ С юбилеем, Владимир Васильевич ‼ Здоровья, добра, мира и неиссякаемого жизненного ритма, в котором Вы так успешно гармонируете, сочетая профессиональное и личное 🔥 📺 В #кадрахпрошлого фрагмент фильма-концерта «Пою и слушаю...», запись 2007 г. На сцене Белгосфилармонии Владимир Гостюхин с глубоким прочтением символического призыва к любви вместо разрушения Сергея Есенина – мини-поэма «Певущий зов» 💥 #Белтелерадиофонд #телеархив #архивБТ #концерт #ВладимирГостюхин
    0 комментариев
    0 классов
    #Паэзія_песня 💛 🌿 Далікатна і кранальна гучыць паэзія Уладзіміра Іванавіча Карызны ☀ 📺 У памяць пра яркага творцу, народнага паэта, сапраўднага патрыёта беларускай зямлі яго прызнанне: “Люблю цябе, Белая Русь” у выкананні заслужанай артысткі БССР Тамары Раеўскай. 🎼 Музыка Юрыя Семянякі, на сцэне – сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст БССР Барыс Райскі. Фрагмент тэлевізійнай перадачы “Творчыя партрэты”, запіс 1989 г. #Белтэлерадыёфонд #тэлеархіў #архіўБТ #творчыпартрэт #УладзімірКарызна
    1 комментарий
    4 класса
    🌿 🌷 ☀ 🌷 🌿
    1 комментарий
    2 класса
    #Белтэлерадыёфонд віншуе ўсіх праваслаўных з надыходзячым цёплым святам #ХрыстовагаРаства! 💛 Нашы продкі пачыналі шырокія Калядныя святкаванні з першай зоркай на небе – яркай, пуцяводнай, шчаслiвай. ⭐ Напярэдадні светлага дня нараджэння Божага сына жадаем, каб Калядная зорка асвятляла жыццё, дарыла любоў, асаблiвую атмасферу шчасця i моцнае здароўе 💥 📺 Абрадавыя рэаліі і калядныя песні ў выкананні дзіцячага калектыву – фрагмент канцэртнай праграмы «Ясік, Алена і іншыя…», запіс 1990 г. #БТ #TV #архіўБТ #культура #гісторыя #традыцыі #Каляды #дзеці
    0 комментариев
    3 класса
    Са святам! 🎉 #70гадоўБТ 🎊 📺 Віншуем усіх, хто стварае экранную гісторыю ў кадры і па-за кадрам: вядучых, рэжысёраў, аператараў, сцэнарыстаў, акцёраў, і, канечне, тых, хто зберагае і захоўвае тэлевізійныя эфіры, робіць архіўныя матэрыялы даступнымі для сучаснікаў 💛 🎥 Часам так неабходна зазірнуць у мінулае, каб пабачыць, як змяняўся экран і як змяняліся мы самі. Калі ласка, дзяліцеся ўспамінамі, адзначайце падабайкамі любімыя кадры, каб разам стварыць калекцыю цёплых гісторый і не прапусціць штосьці важнае 👪
    0 комментариев
    1 класс
    🌲 ☀ ⛄ ❄ 🎉 Няхай кожны дзень новага года будзе для вас шчодрым на здароўе, надвор’е, добрыя навіны, яркім на эмоцыі і кадры жыцця! 📺 #Белтэлерадыёфонд ❤
    1 комментарий
    5 классов
    🌲 Хутка на календары з’явіцца лічба 2⃣ 0⃣ 2⃣ 6⃣, а ў святочных кадрах 1980-ы. 📺 Усіх тэлегледачоў віншуе з надыходзячым Новым годам прэм’ерай “Навагодняй песні” заслужаны дзеяч мастацтваў, народны артыст СССР Ігар Лучанок. ❗ Вядома, што “сілы і крылы” дае нам краіна маленства. ➡ Гэтыя прыгожыя словы Іосіфа Скурко прагучалі на пляцоўцы музычнай тэлеперадачы “Веселый поезд детства” ў 1987 годзе ў выкананні кампазітара 🎶 ⛄ Акрыляемся зімовымі святкамі, напеўнай паэзіяй, 🎼 цудоўнай музыкай, ☀ добрым настроем і непаўторнымі #кадрамімінулага 💛 #Белтэлерадыёфонд #архіўБТ #тэлеархіў #песня #Новыгод
    0 комментариев
    3 класса
Фильтр
Закреплено
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
  • Класс
Показать ещё