Часам фільмы з'яўляюцца ў патрэбны момант — і трапляюць сапраўды ў сэрца! 💙
«Капітан Фантастык» — гэта гісторыя бацькі-адзіночкі і яго шасцярых дзяцей, якія выраслі ўдалечыні ад грамадства: без гаджэтаў, але з філасофіяй, навукай і ўменнем выжываць. Яны разумныя, вольныя і сумленныя, а потым ім даводзіцца выйсці ў свет, дзе ўсё ўладкована зусім інакш.
Гэта смешнае і хваравіта кранальнае кіно аб сям'і, выбары, выхаванні і цане свабоды. З Вігга Мортэнсэнам, які тут абсалютна неверагодны.
Добрая навіна: фільм з'явіўся ў каталогу CINEVOKA, і зараз яго можна паглядзець у беларускай агучцы 🔥
Самы час адкрыць для сябе гэтую гісторыю — ці перагледзець яе нанова, але ўжо па-новаму. Уключайце па