Напишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О мероприятии
Прэзентацыя новага 14-га альбома гурта "Стары Ольса" у Мінску!
Альбом "Вада, хмель і солад" перанясе вас у старадаўнюю карчму, дзе вы адчуеце сапраўднае жыццё сярэднявечных гарадоў і каралеўскіх піроў!
Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і ўлюбёнага ўсімі напоя – піва, якое аб’ядноўвала ўсе саслоўі, ўсе народы і ўзросты. Нашы продкі былі вельмі здатныя да піроў, мелі добры густ і імпэт да іх.