📜«Музейны сшытак. Спадчына Адама Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай
💫Бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча Адам Багдановіч – выбітная асоба. Вучоны, этнограф, гісторык, пісьменнік, кніжнік – ён, канечне ж, уплываў на фарміраванне светапогляду і развіццё таленту свайго геніяльнага сына. І разам з тым – пра спадчыну і лёс Адама Багдановіча можна гаварыць асобна.
📖Цудоўная нагода для эфірнай сустрэчы – выйшла кніга архіўных дакументаў «Сшытак 6», да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча.
👩💼Госця студыі – укладальнік новага выдання, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.
🕘«Творчы вечар»