💸 Уявіце сабе: у Гарадка былі б уласныя грошы — і на купюры ў 500 талераў была бы выява гарадзішча.
🏰 Праязджаючы праз Гарадок, лёгка не заўважыць, што фактычна ў самым яго цэнтры знаходзіцца помнік археалогіі і гісторыі, які ахоплівае перыяд ад ранняга жалезнага веку да позняга сярэднявечча.
⛰ Гарадзішча размешчана на левым беразе Бярэзіны, у нізіннай, часткова забалочанай мясцовасці. У плане гэта авальны дзядзінец памерам каля 40 × 60 метраў, акружаны водным ровам, тэрасамі і магутным земляным валам вышынёй да 10 метраў. Уваход у замак ажыццяўляўся з паўднёвага боку па драўляным мосце, а з паўночна-ўсходняга боку, паводле археолага М. А. Ткачова, знаходзілася вежа, якая прыкрывала ўезд