Гарачы Лес! Гарачы Лес! У назве вёскі і рамантыка, і тайна. Для нас, дзяцей, усё было там файна, незвычайна. /// Там прадавалі самы смачны мёд. Жыла Царыца і другі народ. Быў дзядзька Жэня - паляўнік заўзяты. Анюты і Валерыка там хаты... /// Цяпер стаіць у ім некалькі хацін. Нядаўна жыў і чалавек адзін, ды з'ехаў. І Лес Гарачы спіць у цішы маўкліва. Сняжынкі падаюць у ім не мітусліва /// Спяць хвойнік і аконячко, балота, журавіны. Нам з імі засталіся толькі ўспаміны...///