Фильтр
Дорогие подписчики, друзья и гости моей творческой странички! Вы уже, наверное, заметили моё отсутствие и отсутствие новых постов. Всё нормально, просто решилась озвучивать свои стихи в Тик Токе. Для этого зарегистрировалась в марте и за два месяца сделала несколько десятков видео с озвучкой. Не скажу, что получается хорошо, что я всем довольна, но и опыта у меня ноль, да и чтец из меня так себе. Как есть, так есть! Если кому-то из вас всё так-же интересно моё творчество, подписывайтесь на меня в Тик Токе! Всего хорошего!
Вітаю! Усіх, каму падабаецца мая паэзія, шчыра запрашаю на маю старонку ў ТікТоку. Мне захацелася паспрабаваць агучваць свае вершы. Не скажу, што ў мяне гэта атрымліваецца дужа добра, але ж і я не артыстка, а проста творчы чалавек. Буду рада бачыць вас і адчуваць вашу падтрымку! Вялікі дзякуй за ўвагу! Усім здароўя, поспехаў і добрага дня!
Маміна падушка
Я кладу галаву на падушку з гусінага пуху
І зноў бачу малюнак з далёкіх дзіцячых гадоў.
Маці пер'е скубе: колькі спрыту ў кожным тым руху,
Пух у носе казыча і смешыць малодшых братоў.
Гускі доўгая шыя ляжыць на каленях матулі.
Вочкі-пацеркі птушкі мігаючы моцна блішчаць.
І мне нават здаецца, што ёй не балюча, а ўтульна
Ля сваёй гаспадыні вось так на дзяружцы ляжаць.
Можа думкаю гэтай сваё супакойваю сэрца,
Бо мне вельмі шкада, што абскублі яе да пары.
І я бачу дрыжыць у пупышках гусінае цельца-
Будзе холадна ёй без " адзення" на волкім двары.
Маці моўчкі скубе, над начоўкамі пух, бы завея.
Яна робіць пасаг да вяселля дачушцы сваёй.
Праз дзясяткі гадоў маё сэрца ад гэтага м

Вышыванкі
Часта чую: гэта не сучасна!
А я з шафы зноўку дастаю
Тое, што патрэбна мне ўласна,
Чым душу ад шэрасці гаю.
Гладжу каляровае багацце:
Простыні, сурвэткі і абрус,
Ручнікі на долю і на шчасце,
І "дарожкі" на ўсялякі густ,
Вышытыя крыжыкам і гладдзю.
Беражліва скарб свой разгарну,
А ў душы і скруха, і бязладдзе-
Адчуваю нейкую віну.
Адтаго, што модзе "патакаю",
Быццам пачынаю жыць наноў.
Без карункаў ложак прыбіраю
І няма на сценах ручнікоў.
І няма больш вышытых суквеццяў
На падушках штучных і "крутых".
Тыя, што бацькі даюць нявесце,
Больш не вабяць нашых маладых.
Разгуляцца дам сягоння марам:
Пройдзе час і вернецца любоў!
Будзе пад сучасным пакрывалам
Падузорнік вышыты ізноў!
Часта чую: гэта не сучасна!
А я з шафы зноўку дастаю
Тое, што патрэбна мне ўласна,
Чым душу ад шэрасці гаю.
Гладжу каляровае багацце:
Простыні, сурвэткі і абрус,
Ручнікі на долю і на шчасце,
І "дарожкі" на ўсялякі густ,
Вышытыя крыжыкам і гладдзю.
Беражліва скарб свой разгарну,
А ў душы і скруха, і бязладдзе-
Адчуваю нейкую віну.
Адтаго, што модзе "патакаю",
Быццам пачынаю жыць наноў.
Без карункаў ложак прыбіраю
І няма на сценах ручнікоў.
І няма больш вышытых суквеццяў
На падушках штучных і "крутых".
Тыя, што бацькі даюць нявесце,
Больш не вабяць нашых маладых.
Разгуляцца дам сягоння марам:
Пройдзе час і вернецца любоў!
Будзе пад сучасным пакрывалам
Падузорнік вышыты ізноў!
Усіх жанчын шчыра віншую са святам 8-га Сакавіка! Здароўя, удачы ва ўсім і ўсюды!
Увесь гэты тыдзень я працавала за швейнай машынкай, шыла для ўнучкі. Сёння не тое, што ў маім дзяцінстве- дзве сукенкі на зменку, адзення ў дзяўчынкі хапае, але мне трэба ж нечым заняць свае рукі і галаву. Ніякіх курсаў у гэтай справе не праходзіла- самавучка.

загрузка
Показать ещёНапишите, что Вы ищете, и мы постараемся это найти!
Левая колонка
О группе
Аўтарская група Ніны Кавальчук.
- Администратор:
- Ганцевичи
Показать еще
Скрыть информацию
Фото из альбомов
Ссылки на группу
2 672 участника
7 660 участников