Фильтр
МАСЛЕНІЦА Ў ДУКОРСКІМ МАЁНТКУ для арганізаваных груп ад 20 чалавек 🌝
З 14 лютага па 8 сакавіка праводзім адмысловую анімацыйную экскурсію для дарослых і дзяцей.
У атмасферы 200-гадовага маёнтка паглыбімся ў свет беларускіх традыцый: дазнаемся, як сястра Масленіца ўратавала свет ад бясконцых маразоў, закружымся ў карагодзе, зробім пудзіла Марэны і ўрачыста спалім яго, а таксама пакатаемся на конях. І, канешне, пачастуемся порцыяй смачных блінцоў з духмянай гарбатай.
Працягласць экскурсіі: 1.5-2 гадзіны.
Пасля экскурсіі для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. Абавязкова з
❄ 2 студзеня святочная праграма "Пад ялінкай" у Дукорскім маёнтку! ❄
Ужо традыцыйна збіраемся пад дукорскай ялінкай і знаёмімся з шматлікімі каляднымі традыцыямі беларусаў падчас інтэрактыўных экскурсій. Чаму ў калядны час усе чакалі, калі ажэняць нейкага “Цярэшку”? Што глядзелі замест тэлевізара святочнымі вечарамі?
Навошта пяклі беднага ката ў печы? Якія традыцыйныя героі сустракаліся сярод каляднікаў?
Пачастуемся гарбаткай ды дранікамі і ўвязём на памяць багатую колькасць самаробных сувеніраў і смачных пачастункаў. Гатовыя браць удзел у актыўных гульнях і зімніх забаўках?
💥 ПРАГРАМА*:
13.00 – урачыстая сустрэча гасцей
13.15 – інтэрактыўная экскурсія "Пячы ката" і “Жаніцьба Цярэшкі”
13.
Калядуем разам з Дукорскім маёнткам!
13-14, 20-21, 25-28, 30-31 снежня
2-4, 10-11, 17-18 студзеня
Запрашаем усіх ахвотных прасякнуцца беларускім калядным духам ✨
На анімацыйнай экскурсіі даведаемся:
- ці можа свята задобрыць сэрца злодзея ❤️
- як стаць добрым калядоўнікам і зарабіць смакоцце 🍫
- што ўпрыгожвалі нашыя продкі да з’яўлення ў хатцы яліны 🎄
Разам з Дзедам Марозам дашлем паштоўкі блізкім і для сябе адмысловы сувенір атрымаем 💌
❗️Удзел уваходзіць у кошт білета, папярэдні запіс не патрэбны. У праграме магчымы змены.
👉 У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўт
❄ КАЛЯДЫ Ў ДУКОРСКІМ МАЁНТКУ для арганізаваных груп ❄
(ад 20 чалавек)
Час планаваць святочны перыяд ужо надыйшоў. З 13 снежня 2025 па 18 студзеня 2026 года праводзім адмысловую анімацыйную экскурсію для дарослых і дзяцей.
У атмасферы 200-гадовага маёнтка мы ўсебакова пазнаёмімся з каляднымі традыцыямі беларусаў, сустрэнемся з каляднымі героям і самі прымерым іх ролі, увязем на памяць самаробнае святочнае ўпрыгожанне. І нікуды без пачастункаў: яркі пернік - дзецям, дэгустацыя гарэлкі "Дука" - дарослым. Скончым вандроўку катаннем на санях або ў брычцы.
❄ Працягласць экскурсіі: 1.5-2 гадзіны.
Пасля экскурсіі пакідайце час на самастойнае наведванне перавернутага дома, рамесных майстэрняў, му
Дукорскія вячоркі - 22-23, 29-30 лістапада, 6-7 снежня 🙌
Кідаем працу і ў павольны асенне-зімовы час збіраемся ва ўтульнай хаце на вячорках. Традыцыя збірання моладзі за рукадзеллем, гульнямі, размовамі абавязкова суправаджала халодныя дні. Дзяўчаты гутарылі за супрацай, а пасля актыўна варушыліся ўсёй грамадой.
То й Дукорскі маёнтак запрашае пагаварыць пра гісторыю сядзібы і дакрануцца да свету традыцыйных рамёстваў 🙌 Без гульняў госцейкаў таксама не пакінем!
ПАЧАТАК у 13:00.
У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсі
Інтэрактыўная вандроўка для дзяцей і дарослых у Дукорскім маёнтку з 7 па 9 лістапада ⚔
Недзе ў сценах старога горада хаваецца Чарадзейка, гатовая абудзіць старажытнае зло. Мясцовыя жыхары рашуча настроены перашкодзіць ёй, але без вашай дапамогі дабру не перамагчы! Даследуй лабірынт, адшукай зброю рыцара і здабудзь элементы чароўнага зелля.
Праграма ўваходзіць у кошт наведвання, папярэдні запіс не патрэбны.
07.11, 08.11, 09.11, пачатак у 12:00.
👉У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў. У 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майст
Показать ещё