Ініцыятыўная група і жыхары Светлагорскага раёна абураныя артыкулам “Кому-то очень выгодно, чтобы конфликт вокруг Светлогорского ЦКК полыхал”, які 15.09.2018 г. надрукавала "Гомельская праўда". У рэдакцыю дасланы адкрыты ліст наступнага зместу.
АДКРЫТЫ ЛІСТ
Рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”,
даводзім да вашага ведама, што вакол Светлагорскага ЦКК аніякага канфлікта не палыхае. Праблемай для жыхароў горада і раёна з’яўляецца новапабудаваны на кітайскія грошы ЗБЦ. Завод, на якім першая спроба пусканаладачных работ у 2017 годзе не адбылася з-за вялікай колькасці непаладак. Завод, на якім да гэтага часу не адладжана сістэма ачысткі паветра. Завод, які, мякка кажучы, накрывае смуродам горад і