Добры дзень Сябры! Усіх сваіх знаёмых паэтаў і паэтак шчыра віншую з Сусветным Днём Паэзіі 📖 Слова Слова – радасць, слова – чары, Вобраз вечна юных вёсен, Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары, Ты глядзіш праз неба просінь. Лашчыш слух мой, слова-ззянне, Атуляеш сэрца ласкай, Ноч і вечар, дзень, світанне, Абняло ты, слова-краска. Якуб Колас
ВЯСНОВАЕ РАЎНАДЗЕНСТВА 20 сакавіка - дзень вясновага раўнадзенства, якое пазначае пачатак астранамічнай вясны. Па адной з версій, на раўнадзенства (ці ў дзень блізкі да яго) нашы продкі адзначалі Новы год. Існуе меркаванне, што на бліжэйшы да веснавога раўнадзенства маладзік прыпадала святкаванне Новага года. У іншых індаеўрапейскіх народаў (напрыклад, у іранцаў-зараастрыйцаў) на раўнадзенства таксама святкуецца Новы год - Наўруз. Некаторыя элементы святкавання Наўруза супадаюць з беларускімі велікоднымі звычаямі (напрыклад, звычай фарбаваць яйкі). Мяркуюць, што свята Вялікдзень першапачаткова было менавіта святам раўнадзенства, а пад уплывам хрысціянства стала рухомым і дапасавалася да Пас