Предыдущая публикация
Берёза и Белоозёрск

Берёза и Белоозёрск

25 ноя

Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся

Унікальнае паселішча ў Брэсцкай вобласці, якое ў сярэднявеччы так змагалася за свае правы, што за яго заступіўся кароль. У савецкі час тут будавалі пасёлак і саўгас, якія грымелі на ўвесь Савецкі Саюз. Гэта ўсё пра Малеч ў Бярозаўскім раёне – мястэчка, якое было “паказальным” у многія часы. Але якія цяпер тут перспектывы?

Маркотным лістападаўскім днём людзей на вуліцах Малеча амаль і не відаць, нягледзячы на ​​выхадны дзень: сыра, холадна, усе работы зроблены і жыхары хаваюцца па хатах. Невялікая колькасць мяшчан назіраецца ў цэнтры ля міні-рынка, які размяшчаецца ў куце абок Дому культуры.

Так, мяшчане, мы не памыліліся. Малеч здаўна быў мястэчкам, таму яго жыхароў цалкам можна называць мяшчанамі да гэтага часу. Ды і цэнтр тут згаданы ў значэнні новы цэнтр. Бо стары цэнтр, часоў мястэчка, быў зусім у іншым месцы.
У цэлым у гісторыі Малеча былі свае ўздымы і спады, мальчукі аднойчы дабіліся вольнасцяў і ў далейшым усяляк супраціўляліся наступу на свае свабоды, не хацелі іх аддаваць.

Восеньскі краявід у мястэчку Малеч

Але сённяшнія старэйшыя жыхары мястэчка памятаюць найперш росквіт гэтага населенага пункта пры кіраўніку БССР Пятру Машэраве. Менавіта пры ім, у 1970-х, на поўнач ад старога мястэчка адбудавалі пасёлак з пяціпавярховікамі, шыкоўнай плошчай і домам культуры на 600 месц. А паказальны саўгас “Малеч” тады грымеў на ўвесь СССР. Тады і бывалі тут часты высокія госці.

Непадалёк ад вёскі пабачылі пры дарозе помнік, на якім напісана “Машэрава гара”. Так назвалі поле, на якім, паводле падання, прызямляўся на верталёце савецкі кіраўнік Беларусі.

Помнік Пятру Машэраву ў полі

Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394761813

Аказваецца, у Малечы шмат паданняў і рэальных гісторый, звязаных з Пятром Машэравым. Як Машэраў скакаў праз плот, а чыноўнікі не змаглі. А некаторыя параўноўваюць яго з Джонам Кенэдзі з-за таямніцы гібелі ў аўтакатастрофе (1980). Бо выказвалі версіі, што смерць Машэрава магла быць камусьці выгаднай…

Сустракаем на вуліцы мужчыну паважнага веку. Ён прызнаўся, што сам не заспеў прылёт Машэрава ў Малеч. Аднак падзяліўся гісторыяй, якую чуў ад людзей.

“Ён прыязджаў у школу. А потым у дзіцячы садок вырашыў. І праз забор пераскочыў – ён жа высокі быў мужчына. А гэтая ўся світа яго не можа пералезці – трэба вароты шукаць… Так, яго любілі, Машэрава…”, — распавёў жыхар мястэчка.
Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394717269

Машэраў з дэлегацыяй наведвае школу ў пасёлку Малеч, 1976
Сказаў даць прэмію на новыя чаравікі
Сустрэлася і былая настаўніца школы ў Малечы, якая распавяла, што ў яе маці было асабістае знаёмства з Пятром Машэравым. Маці працавала ў калгасе цялятніцай, мела добрыя прывесы – па паўтара кілаграма на цяля. І аднойчы Машэраў завітаў да яе, пабачыў, як яна завіхаецца на працы, і загадаў, каб яе запрасілі на ўзнагароджанне ў Брэст.

Дажынкі ў Малечы, архіўнае фота, 2017
“Так яна яму спадабалася, што ён вырашыў даць ёй ордэн. Маці на ўзнагароджанне ў Брэст апранула на тры памеры большыя чаравікі дачкі і апошнюю спадніцу. І калі яе ўжо выклікалі, яна сядзіць, маўляў, куды я па прыступках (на сцэну) пайду, павалюся, сапсую ўсю ўрачыстасць.

Машэраў паслаў брыгадзіра – ідзі Марыю Васільеўну прывядзі. Пасадзіў побач, ды пытаецца – чаго вы не ішлі? Тая кажа, што чаравікі дачкі на тры памеры большыя. Маўляў, паваліцца, спадніцу парве апошнюю. А тры дачкі на выданні, два студэнты на стацыянары…

Машэраў павярнуўся да старшыні і кажа – дадзіце Марыі Васільеўне такую прэмію, каб яна купіла сабе і чаравікі, і спадніцу… Вось такі быў прасцяк”, — расказала жыхарка Малеча.

Жыхарка Малеча прыгадала часы Машэрава
Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394811477

Узорны савецкі “аграгарадок”
Другі шанец стаіць “прамежкавым” населеным пунктам паміж вёскай і горадам выпаў Малечу ў другой палове ХХ стагоддзя. У канцы 1960-х гг. пачаліся масавыя работы па асушэнні Палесся. І першы мясцовы калгас (1949 г.) неўзабаве быў пераўтвораны ў паказальна-эксперыментальны саўгас па асваенню асушаных зямель з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Малеч.

Мястэчка Малеч

Не кожны аграгарадок сёння можа пахваліцца пяціпавярховікамі. А вось такія пабудавалі ў Малечы ў 1970-х
А комплексная забудова Малеча на шляху да пасёлка пачалася ў 1968 годзе, г.зн. будаўніцтва саўгаса і пасёлка ішло паралельна. Адзначым, што згодна з генеральным планам, астатнія вёскі саўгаса павінны былі з часам адмерці, а насельніцтва сканцэнтравацца ў Малечы. Гэта быў такі савецкі фармат сённяшняга “аграгарадка”, толькі з паказальным размахам.

Новы Малеч быў пабудаваны на поўнач ад старога, гістарычнага. Шырокі грамадскі цэнтр, дамінантай якога з’яўляецца Дом культуры, размешчаны на самым высокім месцы. З боку ў’езду размяшчаецца гандлёвы цэнтр, які аб’ядноўвае тры пяціпавярховыя дамы. Па іншы бок – штучнае возера, школа і дзіцячы сад, старадаўні парк.

Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394869333
Малецкі Дом культуры
Уся прастора перад Домам культуры падзелена на тры ярусы. Верхні – плошча з флагштокам, ён разлічаны на масавыя мерапрыемствы. Два ніжніх ярусы – сквер з цэнтральнай алеяй; на другім ярусе быў дэкаратыўны фантан з басейнам. Уздоўж алеі высаджаны блакітныя і серабрыстыя елкі. Вадаём з добраўпарадкаванай набярэжнай са спускамі да вады і танцавальнай пляцоўкай. На супрацьлеглым беразе быў грамадскі пляж.

Новы Малеч уключаў у сябе: Дом культуры з залай на 600 месцаў, бібліятэку, гандлёвы цэнтр са сталовай, магазінамі, камбінатам бытавога абслугоўвання, гасцініцай; школа, музычная школа, санаторная школа-інтэрнат, дзіцячы садок, бальніца на 85 ложкаў, паліклініка.

Не дзіўна, што пасля гэтага сюды сталі ехаць людзі з іншых месцаў. У 1970 у Малеч пражывала 1254 чалавекі. І з таго часу пасёлак і мясцовы саўгас сталі перспектыўнымі. На 1998 год насельніцтва вырасла аж да 2445 чалавек.

Аўтарскі калектыў стварыў сапраўды шэдэўральны праект – гарманічны, маштабны, да таго ж упісаны ў палескую прыроду. Асабліва ўражвае, нават цяпер, праз дзесяцігоддзі, грамадскі цэнтр як адзіны архітэктурны ансамбль. А на той час (1970-80-я гг.) Малеч без перабольшання стаў вядомым на ўсю Беларусь пасёлкам – прыкладам сучаснай планіроўкі і забудовы сельскіх паселішчаў.

Генплан забудовы пасёлка Малеч

Творчай групе праекціроўшчыкаў і будаўнікоў у 1981 годзе была прысуджана прэмія Савета Міністраў СССР за найбольш выбітныя праекты. Жыхары Малеча дагэтуль успамінаюць галоўнага архітэктара Нону Нядзелька – энергічную жанчыну, якая асабіста прысутнічала на будаўніцтве і некаторыя дэталі праекта даводзіла проста на пляцоўцы.

Машэраў

Архітэктар Нона Нядзелька прэзентуе пасёлак Малеч дэлегацыі, у складзе якой былі Пётр Машэраў (высокі) і кіраўнік Балгарыі Тодар Жыўкаў, 1976
Сюды ў 1976 годзе нанёс візіт кіраўнік Балгарыі Тодар Жыўкаў разам з першым сакратаром ЦК КПБ Пятром Машэравым, сюды прыязджалі лётчыкі-касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. Слыннага госця вельмі ўразіла хлебная ніва на былым балоце, таму гэтае месца назвалі “Кавалёнкава поле”, там дагэтуль захаваўся мемарыяльны знак. А касманаўт Клімук казаў жыхарам Малеча, што яны жывуць у казцы, так яго ўразіў новы пасёлак.

Дарэчы, яскрава запомнўся візіт Машэрава і Жыўкава ў Малеч ў 1976 годзе. Тады верталёты з вялікай дэлегацыяй сядалі проста на новазбудаваную плошчу. І мясцовыя жахары распавядаюць звязаную з гэтым гісторыю:

“Толькі пасадзілі дрэвы. А верталёт садзіцца, і дрэвы павыскоквалі ў возера. Людзі ў возера за імі кідаліся”
, — прыпамінае жыхарка Малеча.

Паселішча ўпершыню пісьмова ўзгадваецца ў 1427 годзе: з дазволу вялікага князя Вітаўта ў Малечы адкрываецца праваслаўная парафія і будуецца царква. Ужо на пачатку XVI стагоддзя Малеч становіцца мястэчкам. Гэта адбылося дзякуючы яго зручнаму становішчу на гандлёвым шляху з Пінска ў Гародню, а таксама аграрнай рэформе, вядомай па назве “Устава на валокі”.
Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394899541

Малеч на карце ВКЛ 1655 года. З кнігі Аляксандра Кенды «Малецкая хроніка»
Мястэчка – гэта “прамежкавы” тып населенага пункта паміж сялом і горадам, а яго жыхары, адпаведна з сялян сталі мяшчанамі, што павысіла іх статус і магчымасці. Гэта, таксама, можна сказаць, такі правобраз сённяшніх аграгарадкоў.

Вайна з Ізабэлай: за Малеч заступіўся кароль

У XVII стагоддзі Малеч трапляе ва ўладанне Ізабэлы Хадкевіч, з гэтага моманту паміж ёй і мальчукамі пачынаецца жорсткая барацьба. Для феадала было натуральным атрымліваць са сваіх уладанняў прыбытак, насельніцтва ж Малеча плаціць не хацела, бо лічыла сябе вольнымі людзьмі.

Да караля Рэчы Паспалітай дайшло, што малечскія мяшчане церпяць нягоды, а гэта адбіваецца на зніжэнні даходаў яго самога і дзяржавы. Таму кароль і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслаў Ваза 6 чэрвеня 1645 года надаў паселішчу Магдэбургскае права і герб.

Кароль Уладзіслаў Ваза

Дзякуючы каралеўскай літасці мяшчане вызваляліся з-пад юрысдыкцыі каронных і земскіх судоў, ім дазвалялася вытворчасць піва, гарэлкі і мёда, утрыманне шынкоў, пры ўмове, што яны плацяць падаткі ў казну дзяржавы. Дазвалялася праводзіць штотыднёвыя рынкі па чацвяргах і тры гадавыя кірмашы, і іншыя прывілеі. У 1650 г. Магдэбургскае права было пацверджана наступным каралём Янам II Казімірам.

Але доўгачаканага міру з Ізабэлай Хадкевіч гэта не прынесла. Як законны ўладальнік Малеча яна хацела атрымліваць сваю долю прыбытку, і зноў бакі сталі даказваць сваю праўду ў судах. Жарсці нарасталі, і часам гэта даходзіла нават да рукапрыкладства. Так што ў справу зноў мусіў умяшацца сам кароль.

Святы Пётр і Ленін

Захаваўся адбітак малецкай гарадской пячаткі, пастаўлены на магістрацкім дакуменце ў 1792 годзе, ён знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў Мінску.

На аснове яго быў распрацаваны сучасны герб Малеча: у сярэбраным шчыце выява святога апостала Пятра ў чырвона-блакітным адзенні з залатым і сярэбраным ключамі, за якім справа – зялёная пальма, злева – чорны певень. На арыгінальным гістарычным гербе ніжэй апостала намалявана яшчэ рыбацкая лодка як сімвал таго, што апостал быў рыбаком.

Певень па левую руку ад святога Пятра з’яўляецца сімвалам адрачэння і пакаяння. Гэты атрыбут апостала добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. Калі Ісус на Тайнай Вячэры прадказаў, што Пётр адрачэцца ад Яго тройчы, перш чым заспявае певень, апостал не паверыў гэтаму. Тым не менш, усё адбылося па словах Хрыста.

Сёння царква ў Малечы суседствуе з пратэстанцкай царквой
Па правую руку ад апостала два знакі – распяцце і галінка расліны. Аўтар кнігі «Малецкія хронікі», мясцовы гісторык Аляксандр Кенда лічыць – гэта беларуская вярба, што замяніла пальмавыя галіны, як сімвал Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.

Чаму Пётр? Малецкая царква была Сiмяонаўскай і, нагадаем, Пётр да сустрэчы з Хрыстом называўся Сымон. Таму каралеўскія геральдысты адштурхнуліся ад гэтага і «прызначылі» апостала Пятра ў якасці галоўнага сімвала і апекуна Малеча.

Герб зацверджаны рашэннем Малецкага сельскага выканаўчага камітэта ад 15 верасня 1998 года № 89. На жаль, на ім зніклі такія важныя атрыбуты як распяцце і лодка.

Афіцыйны герб Малеча з 1998 г.

Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394993237
Дарэчы, выява герба знаходзіцца ў цэнты мястэчка на вежы адміністратыўнага будынка сельсавета і ААТ “Аграфірма Малеч”. Праўда, па другі бок будынка на пастаменце стаіць бюст Леніна, і невядома, якое дачыненне ён мае да населенага пункта.

Цудатворны абраз

У Свята-Сімяонаўскім саборы доўгі час сярод іншых рэліквій знаходзілася і Цудатворная ікона Божай Маці Малецкай. Абразок быў невялікіх памераў, выкананы на камені, з’явіўся ён у 1500-х гадах. Маці Божая Малецкая была шырока вядома ў акрузе, напэўна да яе праводзіліся паломніцтвы. Нават закляты вораг мальчукоў – Ізабэла Хадкевіч – штогод ахвяравала 5 злотых на свечкі перад гэтым абразом.

Але ікона знікла пасля Другой сусветнай вайны, і выяваў яе да нас не дайшло. Цалкам магчыма, яна дагэтуль схавана на якім-небудзь малечскім гарышчы ці замураваная ў царкоўнай сцяне.

Евангелле Малеч

А гэта Евангелле з малецкай царквы, якое ў 1916 годзе забраў як «сувенір з рускага поля бітвы» гусар з Венгрыі. Ён пра гэта сам напісаў на кнізе і падпісаўся — Фішэр Ферэнц. Цяпер захоўваецца ў Калочскай кафедральнай бібліятэцы ў Венгрыі. Фота з кнігі Аляксандра Кенды
Як вольныя сталі прыгоннымі
Пасля ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малеч стаў цэнтрам воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Разам з гэтым скончыліся ўсе вольнасці мястэчка.

Расійская імператрыца Кацярына II цалкам адмяніла Магдэбургскае права і вольныя мяшчане перайшлі ў разрад прыгонных. Але яшчэ не адно дзесяцігоддзе ў Мальчы ўспыхвалі бунты і хваляванні супраць расійскіх уладаў у надзеі вярнуць законныя прывілеі.

Даходзіла да таго, што для прыгнечання прыцягваліся войскі як, напрыклад, у 1806, 1813 і 1823 гг. А ў 1831 г. малецкія сяляне прымалі ўдзел у паўстанні, далучыўшыся да атрада Цітуса Пуслоўскага.

На мяжы XIX-XX стагоддзяў Малеч быў мястэчкам, якое мела да 4 тысяч жыхароў. Тут дзейнічала валасное кіраўніцтва, царква, яўрэйскі малітоўны дом, дзясятак духоўных і свецкіх навучальных устаноў, паштовая сядзіба, сукнавальня, рынак, банк, конныя і ветраныя млыны, кузня, вінакурны і вапнавы заводы, некалькі піцейных дамоў. Штомесяц ладзіліся кірмашы.

У канцы ХІХ стагоддзя ў маёнтку паўстаў палац шляхціцаў Завадскіх і быў закладзены парк, сёння рэшта палацу ўмантавана ў будынак санаторна-лясной школы. А пасля 1875 года недалёка ад сядзібы Іосіфа Завадскага стаяла ткацкая фабрыка з шасцю станкамі і 12-15 рабочымі, бровар, які рабіў спірт.

Сядзіба Завадскіх да 1939

У Першую сусветную вайну, ў 1915-м, Малеч часткова згарэў, беларускае насельніцтва сагнана ў бежанцы, за выключэннем некалькіх чалавек, яўрэйскае засталося. Але яўрэйская абшчына, якая ўзнікла тут яшчэ ў XVI стагоддзі, была знішчана пад час Другой сусветнай вайны. Памяць ахвяраў вайны ушанавана мемарыялам.

У адну раку двойчы

У 2005 годзе Малеч атрымаў статус аграгарадка. Як бы яшчэ раз увайшоў у адну і тую ж раку – атрымаў прамежкавы статус паміж горадам і вёскай. Але нейкіх значных зменаў у жыццё пасёлка гэта не прынесла. На 2019 год была статыстыка, што ў Малечы пражывала ўжо на тысячу меней людзей, чым 20 год таму – усяго 1491 чалавек.

Самалёт у Малечы
Ад Магдэбургскага права да аграгарадка: жыццё ў вёсцы, якой калісьці ганарыліся - 5391394957397

Самалёт у Малечы паставілі як падарунак генерала авіяцыі Сядова
“На 600 месцаў палац – ніхто не ходзіць, няма каму. У гарадах работа ёсць, а што тут? Адны фермы. Ну бальніца ёсць, санаторная школа, але гэта са ўсёй вобласці іх прывозяць. Бальніцу таксама скарацілі на 20 месцаў. А было можа 6 аддзяленняў. 640 вучняў было ў школе, а цяпер 100 з нечым”, — не радасна апісвае цяперашнюю дэмаграфію мясцовая жыхарка.

Вядома, маштабнасць савецкага Малеча адпавядала велічыні эканомікі СССР. Зараз жа “пацягнуць” падтрыманне толькі грамадскага цэнтра – даволі складаны выклік і для ААТ “Аграфірма Малеч”, і для бюджэту. Праз тры гады Малечу споўніцца 500 год. І ёсць верагоднасць, што да сімвалічнай даты будзе праведзена абнаўленне гэтага сапраўды шыкоўнага і прывабнага месца. Але, ці вернецца былая веліч мястэчка?
Малеч: мястэчка, дзе Машэраў скакаў праз плот, а чыноўнікі не змаглі - Pinsk Life
Унікальнае паселішча ў Брэсцкай вобласці, якое ў сярэднявеччы так змагалася за свае правы, што за яго заступіўся кароль. У савецкі час тут будавалі пасёлак і саўгас, якія ...
Pinsk Life

Комментарии 5

Антон Подрезкин
Антон Подрезкин
А чаму такая вялікая вёска прыходзіць у заняпад? Толькі не кажыце то Амерыка вінавата :-))
3 дек
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Ангелина Беликова
    Ангелина Беликова
    ответила Антону
    Потому что жителей деревни считают за холопов, который должны как крепостные сеять и пахать. А молодежь в псевдокоммунистические идеи не верит и уезжает в города, а то и другие страны.
    3 дек
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Берёза и Белоозёрск
    Берёза и Белоозёрск
    ответил Антону
    Людзі заставаліся б у вёсцы, калі б працавалі на сябе, а не на калгас.
    3 дек
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Ангелина Беликова
    Ангелина Беликова
    ответила Берёза и Белоозёрск
    Не частная собственность, а скорее проблема в том, что всегда считают, что в дереве легче выжить, потому что у них "всё своё" - овощи, фрукты, молоко, мясо. А про то, что их выращивать надо - никто не думает
    5 дек
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Берёза и Белоозёрск
    Берёза и Белоозёрск
    ответил Ангелине
    Деревня Малеч - это один из тысяч примеров, как загибаются деревни. И тут ещё крепкая и большая деревня, а что говорить про маленькие, где жилых домов 5-6 осталось.
    6 дек
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Новые комментарии
    Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
    Следующая публикация
    Свернуть поиск
    Сервисы VK
    MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
    Войти
    Берёза и Белоозёрск

    Берёза и Белоозёрск

    ЛентаТемы 9 588Фото 1 418Видео 72Участники 5 017
    • Подарки
    Левая колонка
    Всё 9 588
    Обсуждаемые

    Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

    Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

    Зарегистрироваться