З 30 студзеня па 9 лютага ў Беліцкім СК-Б прайшла тэматычная выстава «Два лёсы - адна эпоха», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатных беларускіх пісьменнікаў - Івана Шамякіна і Івана Мележа.
А вы памятаеце гэтых герояў?
105 гадоў таму нарадзіліся два хлопчыкі, два Івана з беларускіх вёсак, якім было наканавана стаць голасам цэлага пакалення. Два розных творчых шляху, якія сталі сімваламі цэлай эпохі ў беларускай літаратуры.
Іван Шамякін і Іван Мележ. Іх кнігі - «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Людзі на балоце» - сталі часткай нашай агульнай культурнай памяці.
На выставе наведвальнікі змаглі: Ўбачыць унікальныя фатаграфіі. Акунуцца ў свет іх галоўных твораў: эпічнай хронікі Мележа «Людзі на балоце» і маштабных раманаў Шамякіна. Зразумець, як асабістыя лёсы майстроў слова перапляталіся з лёсам краіны. Малавядомыя факты з жыцця пісьменнікаў.
Нет комментариев