Предыдущая публикация
А снег сышоў, нібыта й не было,
Нібы карова языком злізала.
Заўчора чаравала і мяло,
Сягоння шэра й сонейка праспала.
Ляцяць дзянькі клубочкамі з гары,
Яшчэ ўсяго пабачыць давядзецца.
Крумкач сівы, відаць, зусім стары
Прысеў ля студні на галінку дрэўца.
З галінкай тою вецер жартаваў -
То гойдаўся, то лашчыўся шчакою,
Ды раптам промняў сноп расперазаў -
На сэрцы пасвятлела і ў пакоі.
Няхай жа будзе радасным заўжды
Настрой у кожнага, шматкаляровым,
Хай захіне ад гора і бяды
І самым мірным будзе год чарговы!
17.12 - 2024 г.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев