Іван Азёмша (1851-1916)- знакаміты беларускі казачнік з вёскі Лучыцы. Славуты казачнік Іван Паўлавіч Азёмша быў звычайным непісьменным селянінам, але інтуітыўна, не ведаючы літаратурных прыёмаў, змог выпрацаваць уласную паэтыку ў стыле класічных італьянскіх навел эпохі Адраджэння.