Мы ўцямілі раптам, што ў волі – багацце.
Мы ўбачылі тое, што нехта нам хлусіць,
Мы раптам адчулі, што мы – беларусы!
Лунае наш сцяг перамогі ў нябёсах,
Мы хочам спакойнага значнага лёсу.
Няўжо ж мы здамося? Не, мы – пераможам,
Бо мы – беларусы, мы здолеем, зможам!
І нашыя маці, бабулі, дзядулі
Таксама хлусню гэтай шайкі адчулі.
А што нам патрэбна? Не шмат, як здаецца, –
Мы хочам, каб грукала вольна ў нас сэрца.
Мы хутка адчынім жалезныя дзверы,
Мы хочам у лепшае марыць і верыць.
Браты мае, сёстры, і простыя людзі, –
Я веру, што хутка ў нас добра ўсё будзе!
Я гэтак жадаю для нашага люду
Дабра, дабрабыту і зменаў усюды.
Бо мы, беларусы, – мы дружныя людзі,
Адзін мы аднога падтрымліваць будзем.
Наш шлях будзе мірным, упартым, бяспечным!
Жыве Беларусь! Будзе жыць яна вечна!
© Валік Бронаў.
"13" кастрычніка 2020 г.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 5