Пуста з ранку і да вечара,
І на вуліцах нікога.
Не чуваць птушыных галасоў
Ціха, сумна і маркотна.
,
Вецер вые, застывае
Песню воўчую пяе.
Ў хату лезе праз шчыліны
Нудзіць душу , сум наводзіць.
,
Дзень Піліпаўка ўкарала.
І цямнее зусім рана.
Толькі плаваюць па волі
Кучы хмар як валакно.
,
То дажджыць, то снег сыпне.
Не пагода , а самота ,
Дрэвы плачуць цэлы дзень.
А гразі, гразі цяпер!
,
Ссохлі травы, ўсё пажухла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
А , Піліпаўка смакуе кожны дзень.
Хавае сонца, ўкалыхвае яго.
Вёску сумам абдымае .
Шэрань у вокнах, толькі глянь.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную Зіма!
29..11.. 2024 год. Мішчанка Святлана.@~


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев