Цікавыя людзі- яны зусім побач! Мастачка-вышывальніца.
Вітаю ўсіх, шаноўныя! Якія цікавыя і таленавітыя людзі жывуць побач з намі на нашай Лунінеччыне! Мы, здаецца, і ведаем іх, здароўкаемся пры сустрэчы, бываем на нейкіх сумесных вечарынах. Але, калі знаёмішся з імі крышачку бліжэй і, калі наогул, пашчасціць пабываць у іх госцем, то адкрываеш непрыкметную іншым унікальную натуру, спазнаЕш чалавека натхнёнага і ўсебакова творчага. На гэты раз рэч пойдзе аб лунінчанцы Бусько Людміле Міхайлаўне- мілай, абаяльнай, гасціннай жанчыне, чалавеку з высокім мастацкім густам, няўрымслівай падарожніцы, любімай мамачцы і бабулі, і яшчэ добрай і клапатлівай дачушцы, бо, дзякаваць Богу, яна мае шчасце радаваць сваімі дасягненнямі і сваю матулю. Людмілу Міхайлаўну ведаю яшчэ з 90-х, як цудоўнага педагога СШ №4 горада Лунінца. Заўсёды ўражвала гэта сціплая, спакойная, стрыманая і прыгожая маленькая жанчына. Людміла Міхайлаўна зараз на заслужаным адпачынку. Шмат часу выдзяляе сваёй матулі і любімай унучцы. А яшчэ захапляецца вышываннем карцін, якіх у яе ўжо не злічыць. Гэта -
непаўторныя шэдэўры, разглядваць якія і здзіўляцца іх выкананнем- вялікае задавальненне. А якая багатая і цікавая бібліятэка ў гэтага чалавека! А колькі тут эксклюзіўных прадметаў з мясцін яе вандровак! І ў кожнага з іх цікавая гісторыя набыцця, якія слухаць- не пераслухаць!
Нет комментариев