Лунінчане! Сёння, 13 снежня 2024 года, адзначае свой дзень народзін цудоўны, цікавы чалавек- Вера Яўгенаўна Скіба. Удзельнікі паэтычных студый Лунінеччыны віншуюць імянінніцу:
Вось гэту абаяльную жанчыну
Павіншаваць—ёсць многія прычыны.
Спачатку за ўзаемадапамогу,
Бо Вера…Вера—то “Служэнне Богу”.
За светласць яе думак, мудрасць слоў,
За артыстычнасць Верыных прамоў,
За шчырасць, сціпласць, чэснасць, прыгажосць—
Усё вось гэта ў нашай Веры ёсць!
Яшчэ адказнасць, захапленняў безліч,
У жанчыне гэтай—кнігалюбства веліч.
У жанчыне гэтай—талентаў крыніца,
І, дай жа Божа, ім хутчэй раскрыцца.
Здароўя, поспехаў ёй у творчай працы,
А нам—за шчасце з такой ВЕРАЙ знацца!

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев