Цікавыя людзі- яны зусім побач! Мастачка-вышывальніца.
Вітаю ўсіх, шаноўныя! Якія цікавыя і таленавітыя людзі жывуць побач з намі на нашай Лунінеччыне! Мы, здаецца, і ведаем іх, здароўкаемся пры сустрэчы, бываем на нейкіх сумесных вечарынах. Але, калі знаёмішся з імі крышачку бліжэй і, калі наогул, пашчасціць пабываць у іх госцем, то адкрываеш непрыкметную іншым унікальную натуру, спазнаЕш чалавека натхнёнага і ўсебакова творчага. На гэты раз рэч пойдзе аб лунінчанцы Бусько Людміле Міхайлаўне- мілай, абаяльнай, гасціннай жанчыне, чалавеку з высокім мастацкім густам, няўрымслівай падарожніцы, любімай мамачцы і бабулі, і яшчэ добрай і клапатлівай дачушцы, бо, дзякаваць Богу, яна мае шчасце радаваць сваімі дасягненнямі і сваю матулю. Людмілу Міхайлаўну ведаю яшчэ з 90-х, як цудоўнага педагога СШ №4 горада Лунінца. Заўсёды ўражвала гэта сціплая, спакойная, стрыманая і прыгожая маленькая жанчына. Людміла Міхайлаўна зараз на заслужаным адпачынку. Шмат часу выдзяляе сваёй матулі і любімай унучцы. А яшчэ захапляецца вышываннем карцін, якіх у яе ўжо не злічыць. Гэта -непаўторныя шэдэўры, разглядваць якія і здзіўляцца іх выкананнем- вялікае задавальненне. А якая багатая і цікавая бібліятэка ў гэтага чалавека! А колькі тут эксклюзіўных прадметаў з мясцін яе вандровак! І ў кожнага з іх цікавая гісторыя набыцця, якія слухаць- не пераслухаць!
Фотаздымак з альбома гераіні
Фотаздымак з альбома гераіні
Людміла Міхайлаўна вядзе актыўны лад жыцця: улетку часта наведвае танцпляцоўку "Для тых, каму за...".
Фотаздымак Віктара Пінігіна
Яе можна бачыць і чуць на творчых сустрэчах у літаратурнай студыі "Муза" пры ГДК. Дадаю вам і фотаздымкі (зробленыя па ўзгадненню) некаторых работ Людмілы Міхайлаўны.
Напярэдадні Новага года жадаю нашай гераіні здароўя, міру і багатага натхнення ў яе захапленнях! З павагай Валянціна Трухнова.
Видела, Людочка, твои картины и восхищаюсь тобой, твоим талантом, твоей усидчивостью! Ты наша умничка! Здоровья, здоровья и ещё раз здоровья тебе, чтобы ещё долго могла создавать такую красоту!
Комментарии 16