Жыхары Ужынца адзначылі Дзень вёскі
У канцы верасня ў вёсцы Ужынец адбылося свята вёскі. Жыхары, а таксама тыя, хто там нарадзіўся і вырас, госці сабраліся ў населеным пункце разам, каб падзяліць радасць падзеі, якая стала падставай для цёплай сустрэчы, яркім момантам, які аб’яднаў усіх, хто звязаны з гэтымі прыгожымі мясцінамі.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства пад назвай «Я тут жыву, і край мне гэты дарагі» вядучая Любоў Яраш са сцэны абвясціла:
– Ёсць у Беларусі куточак, даражэй якога няма і не будзе. Гэта наша малая радзіма, наша зямля, наша любімая вёска Ужынец.
Гэтыя простыя, але глыбокія словы падкрэслілі асаблівую сувязь людзей з іх родным краем і знайшлі водгук у сэрцах усіх прысутных.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 1