ℹ️Мураваны замак у мястэчку Гальшаны ўзведзены Паўлам Стэфанам Сапегам у першай палове 17 стагоддзя. Кампазіцыйна ён уяўляе сабой прамавугольны (88,6 х 95,6) будынак. Жылыя карпусы з стройнымі шасцікантовымі вежамі на вуглах утваралі замкнёны квадратны двор. Аснову абароны Гальшанскага замка складалі земляныя магутныя валы і вадзяныя равы, што акружалі замак. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка, размяшчалася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.
Кампазіцыя вонкавага фасада Гальшанскага замка нагадвае галандскія замкі, што сведчыць аб моцным уплыве галандска-фламандскай архітэктуры. У замку налічвалася шмат пакояў і вялікая квадратная зала з чатырма калонамі. Сцены ўпрыгожвалі фрэскі і ляпніна. Уздоўж сцен размяшчаліся партрэты роду Сапег, жывапіс, зброя. Вітражныя вокны выходзілі на ўнутраны двор, у пакоях былі прыгожая мэбля, залатыя і бронзавыя падсвечнікі. Каштоўнасцю замка была вялікая бібліятэка. Замак меў сістэму ацяплення, а таксама разгалінаваныя падземныя хады.
У нашы дні замак прыцягвае ўсіх аматараў гісторыі і сярэднявечных таямніц. Дзякуючы пісьменніку Уладзіміру Караткевічу і яго раману "Чорны замак Альшанскі" існуе рамантычнае паданне пра Белую панну і Чорнага манаха, якія апоўначы блукаюць па замку.
Штогод пляцоўка ля руін становіцца месцам правядзення яскравых і шматлюдных культурных мерапрыемстваў.
Загадкавы сведка сівой даўніны замак Сапег чакае сустрэчы з вамі!
❗Філіял "Гальшанскі замак" прапану тэматычныя экскурсіі па экспазіцыі:
Экскурсія "Род Caпeгaў"
Сапегі- старажытны магнацкі роз герба "Ліс". У пачатку XVII ст. яны сталі ўладальнікамі Гальшан. Экскурсія знаёміць наведвальнікаў з біяграфіяй прадстаўнікоў рода Сапегаў: уладальніка і ініцыятара будаўніцтва Гальшанскага замка Паўла Стэфана Сапегі "Сіняй барады Вялікага княства Літоўскага" і яго знакамітых родзічаў Тамаша і Яна Фрэдэрыкі.
Містычная экскурсія "Паданні зямлі Гальшанскай"
Гальшанскі замак... руіны рэзідэнцыі рода Сапегаў, ён нібыта чакае падарожніка ў густых зарасніках, ад чаго бяжыць непрыемны халадок, і толькі маляўнічыя руіны нагадваюць аб былой велічы замка.
Падчас экскурсіі, вы прыадкрыеце заслону таямніц з містыкай і загадкавымі з'явамі замка і Гальшан: даведаецеся дзе жаве Чорны манах і каму з'яўляецца Белая панна, што адбывалася з жонкамі Паўла Стэфана Сапегі, хто да гэтага часу меле муку ў старым драўляным млыне і якія існуюць легенды пра Гальшанскае гарадзішча.
Экскурсія "Гальшанская кафля"
Знаёміць наведвальнікаў з вядомай "Гальшанскай кафляй", фрагменты якой знойдзены падчас археалагічных раскопак на замкавай тэрыторыі дэманструюцца ў экспазіцыі Паўночнай вежы. Вы даведаецеся пра розныя віды кафлі, якія выкарыстоўваліся ў памяшканнях замка і манастыра, і убачыце эксклюзіўны фрагмент "Гальшанскай кафлі", які дапамог зрабіць канчатковую рэстаўрацыю геральдычнай кафлі часоў Паўла Стэфана Сапегі.
Замовіць экскурсію па экспазіцыі Паўночнай вежы і мястэчку Гальшаны можна па тэлефонах:
Тэлефоны: 8 (01593) 23489; 76752, +375 29 1484376; +375 29 9165012; тэатралізаваную гульнявую праграму "Соф'я запрашае" па тэлефонах: 8 (01593) 23298, +375 29 1019188 +375 29 9397856.
📍Ашмянскі раён, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, 64
Геаграфічныя каардынаты: 54.251668,26.020368
Фотазамалёўкі ад @visit_oshmyany

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев