Стаў сведкам гутаркі старых,
Зусім старых дзядоў,
Гаворку мелі аб часах былых,
Часах сваіх і землякоў-гарачукоў
Згадалі добрае, благое,
Згадалі тых, хто адыйшоў у нябыт,
Мяне ж уразіла другое--
Размова пра той мінулы быт.
--Чы помніш, Пэтрэ, як мы детьмі
Шчодня з тобою на Горынь ішлі,
Бо трэ было воды з ее прынесті,
З Горыні ж только і пілі...
З тае вады заварвалі гарбату,
На ёй мясілі толькі хлеб,
Ёй асвячалі ў святы хату,
І для другіх ішла патрэб.
Той вадой дзяцей хрысцілі,
Яна заўжды ў царкве была,
У ёй спачылых колісь мылі--
Вада ў нас жыла!
Яна была чысцюткая, як слёзка,
І як лядзяш, халодная плыла,
Бо на берагах раслі бярозкі,
На дне крыніца не адна была...
Мінуў той час, сыйшоў даўно,
Ён сплыў, як та Гарынская вада,
Цяпер па ёй плыве г...о,
Такая сталася бяда...
Так сумна закончылі мову
Старыя-старыя дзяды,
Сівыя спусцілі галовы--
А мне захацелася тое вады
Верш напісаны па "падслуханым" на базары у Гарадку летам гэтага году
дыялогу дзядоў гарачукоў і было ім, думаю, па гадоў 90...
В. Альпень 08 12 2022 г. І. Ляшкевіч


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 28
о раз выше допустимого...А на вид вода прозрачная, чистая, прямо идеальная...и вкусная Да пить не рекомендуют врачи санитарные...