Маё жыццё і так ужо добра складваецца, бо я нарадзілася на вуліцы, але не загінула, а трапіла ў прытулак, у рукі добрых людзей. І вось менавіта яны далі мне самае прыгожае, самае шчаслівае імя. Мяне завуць ЗОРКА! А пакуль я маленькая, меня ўсе клічуць ЗОРАЧКАЙ. Напэўна, гэтыя зорачкі ззяюць у маіх вочках, калі добры чалавек трымае мяне на руках. Магчыма, людзі, якія працуюць у прытулку, ведаюць, што маё сэрца - гэта таксама зорачка, якую я хачу аддаць сваёй новай сем'і, каб яна свяціла на працягу ўсяго майго жыцця і грэла кожнага цяплом. Бо ўсе ведаюць, што сэрца сабакі самае вернае, яно не здрадзіць ніколі-ніколі.
Мне зараз прыкладна 4 месяцы, я буду не вельмі вялікая. У мяне няма ні блох, ні чарвячкоў, якія жывуць у жывоціку. Мне зрабілі прышчэпкі ад вірусных інфекцый. І ў мяне ніколі не будзе шчанюкоў, у прытулку абавязкова робіцца такая аперацыя, каб потым непатрэбныя дзеці не паміралі на вуліцы. Я вельмі люблю свой прытулак, але спадзяюся, што спадабаюся добрай сям'і і буду самай шчаслівай дамашняй ЗОРКАЙ!
Калі вам не хапае менавіта мяне, тэлефануйце! Я буду чакаць!!!
+375 29 5900022
#приютдобрик_щенки
#приютдобрик


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев