Вёска Моталь
Аб узнікненні Моталя ў мясцовых жыхароў ёсць многа паданняў. Цяжка зараз сказаць, якое з іх адпявядае рэчаіснасці, бо ў кожным свая праўда, свае загадкі.
Поводле аднога з паданняў, паселішча на сучаснай тэрыторыі вёскі спачатку мела назву Прохаў. У час татарскага нашэсця яно было спалена, а большасць жыхароў загінула ў няроўным баі. Але гэта ставіцца пад сумненне дадзеннымі апошніх даследаванняў беларускіх гісторыкаў, паводле якіх на тэрыторыю сучаснай Беларусі мангола-татарскія плямёны не дайшлі. Думаецца, аднак, што асобны атрад мангола-татараў мог прабіцца тутэйшымі мясцінамі і нарабіць вялікай бяды, водгукі якой прайшлі ў паданні праз стагоддзі.
Другое паданне больш позняе. Адносіцца да тых часоў, калі па раўніне і невялікіх узвышшах палескага Загароддзя праходзіў шлях з Галіцкай Русі ў Вялікае княства Літоўкае . Менавіта на гэтым шляху, на гандлёвай дарозе з Пінска да мястэчка Бездзеж і пабудаваў прадпрымальны чалавек па прозвішчу Матыль карчму і заезны двор для адпачынку людзей і коней. Да Матыля, угледзеўшы вабнасць месца, паступова далучаліся іншыя людзі – так і ўзнікла паселішча. “Паедзем да Матыля”, - гаварылі тады, умацоўваючы такім чынам назву новай вёскі.
Іншы раз кажуць, што ўсё было значна прасцей : у гэтым месцы на лугах каля ракі, у моры разнастайных раслін і пахучых кветак, вельмі ж добра адчувалі сябе матылі. Іх вялікая колькасць так уразіла першых жыхароў, што яны назву свайму паселішчу далі адпаведную – Матыль.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев