Предыдущая публикация
На восень павярнула кола -
Звычайны жнівеньскі расклад.
Туман вянчае з ночкай золак,
У шэрым небе хмар атрад.
Палаюць чырванню рабіны,
Пад ногі падае лісток.
І на балоце журавінным
Лічыў буслоў Ілля прарок.
Злятае лета павуцінкай -
Не затрымаць і не дагнаць.
Цяпла пакінуўшы з аўчынку,
Пабегла восень сустракаць...
08.08 - 2024 г.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев