" "Люблю мой край,старонку гэту..." Голас ляцеў над сцежкамі,над лесам,далёка-далёка...Гэта некаторыя адважныя вадзіцелі ў час загрузкі машыны цэглай па скобах узбіраліся пад самую вяршыню высокага завадскога коміна ,утваралі там акрабатычную фігуру ластаўкі,трымаючыся адной рукой за скабу...і спявалі. Недахопу гледачоў не было. Нават і цялушка мая,якая пасвілася побач,заглядвалася. Мне ж пакуль цешыць сябе гэтым надта не прыходзілася,бо трэба было яшчэ паспець бацьку сняданак на печ занесці. Адлучыцца ён не мог : дровы, торф ,апілкі ў заслонкі вялікай завадской печы закідваліся пастаянна...І хоць ад торфу ўсё навярху было насычана горкім дымам,які лез прама ў горла, я любіла падымацца туды па крутой лесвіцы. Яна была зроблена з частых, шырокіх,тоўстых, выскабленых падошвамі ботаў да жоўтага колеру дошак-дыляў, і можна было нават на каленках запаўзці наверх. Там, пад самай страхой , жылі кажаны,ластаўкі і совы,якія ноччу любілі крычаць,пужаючы наваколле. А аднойчы,ужо амаль дарослай, мне захацелася паўтарыць подзвіг тых,хто ўзлазіў на комін...Цяпер гэта ўсё даступна,а тады...Такая прыгажосць адкрывалася з вышыні : лес-- кучаравы,мяккі, сцежкі ў школу-- светленькія, і-- жоўтая дарога ў пасёлак, адкуль заўсёды ў шэсць гадзін раніцы аж да нас далятаў па верхавінах дрэў Гімн Савецкага Саюза. І раптам, неяк у адзін момант , усё разбурылася, перавярнулася. І комін, і жоўценькая гладкая лесвіца,і рэйкі, і ваганеткі з лафетамі, і кузня, і канюшня...
Дай Бог здаровага лячыць,а разумнага вучыць (каб не забыцца)

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев