Предыдущая публикация
"Кліч Радзімы" ў аднакласніках

"Кліч Радзімы" ў аднакласніках

14 дек

Кожная клубная ўстанова праводзіць святы.

Гэта прыцягвае не толькі гледачоў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці да культурна-масавых мерапрыемстваў, але і ўзбагачае кожнага духоўна.
У чарговы раз у Велікасельскім сельскім клубе звярнуліся да тэмы найважнейшага прадукту харчавання — хлеба. Загадчык установы культуры Аляксандр Бука змог згуртаваць мясцовых жанчын і стварыць фальклорны калектыў «Велікасельскія вячоркі». Яго ўдзельнікі, а ў асноўным гэта жанчыны, добра памятаюць тыя часы, калі іх продкі, дзядулі і бабулі, ладзілі народныя святы пасля выканання палявых работ. Адной з іх з’яўлялася заканчэнне жніва. У тэатралізаванай дзеі «Апошняя палоска» самадзейныя артысты прадэманстравалі, якімі прыладамі і як жалі жыта нашы продкі, як усхвалялі не толькі першы, але і апошні снапы. Жніўныя песні заўсёды гучалі над палеткамі, а ўвечары ўсе збіраліся, каб за святочным сталом аддаць даніну глыбокай павагі зямлі за шчодры ўраджай.
— Народныя традыцыі продкаў жывуць, дзякуючы той пошукавай дзейнасці, якую праводзяць работнікі культуры, — падкрэсліла старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Якімовіч. — Гэта патрэбна не толькі нам, але і будучым пакаленням дзеля захавання багатай гістарычнай спадчыны.

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
"Кліч Радзімы" ў аднакласніках

"Кліч Радзімы" ў аднакласніках

ЛентаТемы 4 608Фото 8 453Видео 194Участники 2 246
  • Подарки
Левая колонка
Всё 4 608
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться