О Марыя, поўная ласкі, водблiск святасці самога Бога, Ты захапляеш вочы і сэрцы ўсіх пакаленняў зямлі, бо Ты – вечна прыгожая, усыпаная суквеццем духмяных цнотаў, адорваеш нас пладамі сваёй мацярынскай любові. Выпрасі нам у Створцы ласку, каб мы, пазбыўшыся граху, фармавалі ў сабе Яго вобраз, становячыся адлюстраваннем Яго дасканаласці.
Вітай, Марыя...
Хвала Айцу...
С.: Маліся за нас, Беззаганная Панна.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся. Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі падрыхтаваў годнае месца прабывання для свайго Сына, а праз будучыя заслугі смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякага граху, дзякуючы Яе заступніцтву дазволь і нам прыйсці да Цябе з чыстым сэрцам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
#НавэннадаБеззаганнагаЗачаццяНайсвяцейшайПанныМарыі


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев