Предыдущая публикация
Bel  Lit

Bel Lit

вчера 12:12

Жыццё з вершамі

Леанід Пранчак
АПОШНІ СПРАТ
Неба – поле лёну,
Сонца, як пірог!
Росны і зялёны
Чэрвеньскі мурог.
Вокны ў сад, а дзверы
На дзядзінец.
Там,
Кажуць стараверы,
Быў калісьці храм.
Вёска!
Сад, гароды.
Папяровак смак.
Мне твой воблік родны
Не забыць ніяк.
Вершы, думкі, мары.
Хаты, сцежкі, брод...
Людзі, вочы, твары,
Родны мой народ.
Да сягоння цешыць
Прыпамін такі.
Басанож па сцежцы
Бег я да ракі.
Піў ваду з крыніцы,
Плаваў у рацэ.
Рукі – у суніцах,
Вусны ў малацэ.
Я цябе пакінуў.
Я цябе забыў.
Згадкі-успаміны
Па жыцці згубіў.
Ні дачцы, ні сыну
Мне не перадаць
Хату і адрыну,
Сад і бацькаў пляц...
Ім яно не трэба,
Ім яно цяжар.
Вёска ім – не неба,
А натоўпы хмар.
Нібы лунь, сівею,
Долу гнуць гады.
Крочу праз завею,
Дзе б ні быў, туды,
Дзе на свет з’явіўся,
Скуль пайшоў у свет,
Дзе ў царкве маліўся
Гэтак жа, як дзед:
Ойча наш,
Збавіцель!
Зберажы ў цішы
Беларусь-абіцель
Сэрца і душы.
Заслані ад грому,
Выбачай грахі,
Асвяці дадому
З далечы шляхі.
З бегам дзён навысціг
Ад ліхіх пакут.
Дзе б ні жыў, а ў мыслях
Паміраць мне тут.
Стомленае цела
Аддадуць зямлі.
Як душа хацела,
Быў жывы калі.
Вёска, як абіцель,
Як апошні спрат.
Васільком у жыце
Тут мой смутак спрах.
21.11.2024

Жыццё з вершамі - 5387906410095

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
Bel  Lit

Bel Lit

ЛентаТемы 3 770Фото 5 020Видео 51Участники 299
  • Подарки
Левая колонка
Всё 3 770
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться