Сустрэне...цішыня...
Ля хаты няма следу,
Ні дыму, ні агня.
Бацькі ўжо на пагосце...
І мама, і тата там...
А хатка пры дарозе
Заўжды рада гасцям.
Калодзежну вадзіцу
Са смакам выпью я,
Успомню бацьку, маці...
Жыла -- была сям'я.
Цяпер ніхто не скажа: "Дачушка, як жывеш?
Прыляж, можа, з дарогі,
А перш -- ідзі паеш."
І стануць завіхацца,
Стол хутка накрываць,
Маглі б і не спяшацца,
Але ж прыехаў зяць!
Як селі пры сустрэчы
Усёй сям'ёй за стол,
Бутэлька тут дарэчы,
Шмат страў стаіць вакол.
Гурок, бульба, каўбаска...
Ёсць чым перакусіць.
Пры гэтым будзе ласка
Пра ўсё пагаманіць.
Бацька любіў падоўгу
З зяцямі гаварыць,
Што адбылося ў свеце
Любіў ён абсудзіць.
Потым сваім дзяліўся:
Што бульба не ўрадзіла,
Што маці дзесьці з месяц
На лён у калгас хадзіла.
Тут мама дапаўняла,
Што ў вёсцы адбылося --
Хто з кім перажаніўся,
Што там, што тут збылося.
Бегла - цякла гаворка, Звычайная здаецца,
А ад бацькоўскіх слоў
Душа магла сагрэцца.
Пакуль бацькі жывыя,
То мы заўсёды дзеці,
Калі ж іх ужо не стане,
Сіроты мы на свеце.
Шануйце, беражыце,
Бацькоў не забывайце,
Пакуль усе жывыя,
Пакуль сямейка ў хаце...
/ Ала Лаўдоўская /


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 4