Предыдущая публикация
д. Секеричи, Петриковского района

д. Секеричи, Петриковского района

4 окт 2023

Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму?

Стыпендыі для сялянскіх дзяцей з Лучыц, Хвойні і Кашэвіч ў аграрнай вучэльні пад Кракавам; Манаскі ордэн Базільянаў ў Капаткевічах; Ужо не існуючае возера Трамлец, даўжынёй амаль 4 км і шырынёй 1 км.; Вельмі рыбнае возера Дзікае і інш.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946740762785
Раней мы апублікавалі артыкул пра нашу вёску Сякерычы
https://ok.ru/d.sekerich/topic/155066359442849
, цяпер жа прапануем азнаёміцца з запісамі пра ваколічныя вёскі і вадаёмы- гэта артыкулы з экспедыцыі знакамітага даследчыка і публіцыста А. К. Ельскага надрукаваныя ў Слоўніку Геаграфічным Каралеўства Польскага і Іншых Краёў Славянскіх ў 1880-я гады.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741050785

Возера Дзікае:

Возера ў паўночна-заходняй часцы Рэчыцкага павета утворанае з разліву балотняй ракі Трэмлі, знаходзіцца паміж вёскамі Колкі і Церэбаўкі ў вельмі балоцістай і дзікай мясцовасці, дастаткова рыбнае.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741074849

Рака Трэмля:

Рака ў Мінскай губерні, левы прыток Пціча; Пачынаецца ў Бабруйскім павеце, гміне Чэрнін, у балоце за фальваркам Юзэф-поле, цячэ выгібамі 10 вёрст праз лясістыя балоты, часта разліваючыся ў невялікія возеры; Пры самай мяжы Рэчыцкага павета ўтварае возера Трамец, потым праходзіць ў Рэчыцкім павеце і на працягу некалькі вёрст з’яўляецца мяжой Рэцычцкага і Бабруйскага паветаў; Потым разліваецца ў возера, вада якога круціць млыны і далей уваходзіць зноў ў павет Бабруйскі, а праз 2 вёрсты зноў цалкам ўваходзіць ў Рэчыцкі павет; Тут знаходзіцца многа млыноў за засценкам Міхайлаўскім. За вёскай Колкі ад ракі аддзяляюцца два рэчышча: правае, вядомае як Хвашчоўка і левае- Белка, якія цякуць да Пцічa. Праз 12 вёрст рака разліваецца ў возера Дзікае, а пазней, праз 4 вярсты уваходзіць ў павет Мазырскі каля вёскі Церабень (Млыны) і урэшце разразаючы палескую чыгунку, злучаецца за вёскай Міхнавічы з возерам Дворышча, утвараюцы разлівы і ўпадае ў Пціч, перад самым упадзеннем яе ў Прыпяць.
Даўжыня ракі, не ўлічваючы выгібіны, 65 вёрст; Вельмі рыбная, на раццэ ўсё яшчэ багата бабровых плацін, найбольш каля вёскі Колкі. Нядаўна рэчышча было зканалізавана інжынерам Жылінскім, асабліва ў ніжнім цячэнні.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741283233

Возера Трамлец:

Возера на паўднёвым ускрайку Бабруйскага павету, пры самай мяжы Рэчыцкага павету, на тэрыторыі гміны Карпілаўка. Утворанае з разліву ракі Трэмлі. Даўжыня каля 3,5 вярсты, ў найшыршым месцы мае шырокасць 1 вярсту; Вельмі рыбнае. Берагі забалочаныя і лясістыя. З правага боку ў возера ўпадае невялікая рачушка Падвятоўка; На поўдні, на рэчышчы ракі знаходзяцца млыны засценка Мельнікі.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741304737

Засценак Міхайлаўскі:

Засценак над ракой Трэмля левым прытоку Пціча, у паўночна-заходнім ўскрайку Рэчыцкага павету, у 3 Калінкавіцкай паліцэйскай акрузе. Мае 8 падворкаў, мясцовасць глухая, палеская, навокал багатыя лугі.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741394337

Колкі:

Вёска над ракой Хвашчоўка, Рэчыцкага павету, гміны Крукавічы, 32 дамы, 462 жыхары.

Лясковічы:

Вёска ў паўночна-заходняй часцы Рэчыцкага павету, ў Калінкавіцкай паліцэйскай акрузе, над ракой Трэмля, злучаецца з двумя вёскамі называнымі Колкі. Мае 10 падворкаў, належыць да Колкаўскай парафіі; глебы пясчаныя, мясцовасць глухая, палеская.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741468577

Стараселле:

Вёска паблізу каля ракі Трэмлі, Рэчыцкага павету, у Васілевіцкай 3 паліцэйскай акрузе, гміны Крукавічы, праваслаўнай парафіі ў в. Колкі, каля дарогі з Капліч да Колак, мае 16 падворкаў, глебы пясчаныя, багата лугоў. Калісці ўваходзіла ў склад Якімавіцкага стараства.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741492641

Зублішча:

Вёска ў павеце Рэчыцкім, у 3 Васілевіцкай паліцэйскай акрузе, гміны Крукавічы, праваслаўнай парафіі ў в. Колкі, адлегласць 125 вёрст ад Рэчыцы, мае 12 падворкаў, глебы лёгкія, мясцовасць нядаўна была сканалізавана ў накірунку ракі Пціч, да Прыпяці. Калісці была каралеўскай ўласнасцю ў Мазырскім павеце, ў 1717 годзе плаціла кватры разам з вёскай Сякерычы ў памеры 120 злотых.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741620641

Лучыцы:

Вялікая вёска, цэнтр гміны, у павеце Мазырскім з правага боку ракі Пціч, каля зыходзячыхся межаў Бабруйскага і Рэчыцкага паветаў, мясцовасць палеская, дастаткова багатая на дары прыроды; Знаходзіцца ў 2 Петрыкаўскай паліцэйскай акрузе.
З даўніх часоў была шляхецкай вотчынай, а ад пачатку 18 веку ва ўласнасці магутнага роду Яленскіх. Згодна з прававым актам 1768 году за асаблівыя заслугі саноўнікаў земскіх: Рафала, Гераона і Канстанціна Яленскіх было замацавана водчыннае права вечнага валодання Лучыцамі, разам з Рэшовам, Хойнам (Хвойняй), Касейскам (Кашэвічамі) і Капаткевічамі. Пры гэтым прававы акт 1775 году пацьвердзіў гэтую урачыстую перадачу. У пазнейшых часах Лучыцы з ваколіцамі перайшлі ў поўную ўласнасць згаданага роду.
Дваццаць гадоў таму (рэд. прыкл. ў 1850-1860-я г.) славіўся тут сваёй грамадскай дабрадзейнасцю і дабрынёй да простага люду Напалеон Яленскі.
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD_%D0%AF%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96
 Аднак страціўшы права валодання вёскай быў вымушаны эміграваць за мяжу. Паміраючы ў горадзе Цепліц (рэд. суч. Цепліцэ ў Чэхіі) ў 1883 годзе завяшчаў ў сваім тэстамэнце 23000 рэйнскіх марак: Палову на стыпендыі для вучняў аграрнай вучэльні ў Чэрніхаве каля Кракава, у памеры 200 рэйнскіх злотых (рэд. марак), але з умовай, што першынство перад іншымі кандыдатамі на стыпендыю павінны мець дзеці былых яго падданых з вёсак Лучыцы, Касейска (Кашэвічы) і Хойні (Хвойні).
Другая палова завяшчаемага капіталу прызначалася на пабудову вясковай школы ў Лучыцах, калі гэта дазволяць акалічнасці.
Выкананне завяшчання Напалеон Яленскі ўскладаў на свайго сябра Яна Ваньковіча і спадара Абламовіча- адваката з Кракава.
Вёска Лучыцы мае 45 падворкаў і царкву. Лучыцкая гміна складаецца з 3 вясковых старостваў, 7 вёсак і каля 600 валасцян мужчынскага полу. Каталікі належаць да Капаткевіцкай парафіі. У 1868 Лучыцы набыў якійсці Шахаў, але ў 1879 годзе вёску выкупілі Аскеркі. Абшар тых ўладанняў каля 1000 літоўскіх валок, лугі вельмі багатыя, Мноства рыбы ў вадаёмах і многа лясоў. Млыны, прапінацыі (вінакурэнне і гарэльніцва) і смалярні павялічваюць сталы даход.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741937057

Ламавічы:

Вёска на паўднёвым ускрайку Бабруйскага павету, мае 26 падворкаў, у 3 Глускай паліцэйскай акрузе. Мясцовасць цалкам глухая, палеская. Другая назва Граб’ё.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946741979809

Граб’ё:

Русінская назва двух невялікіх палескіх вёсак на поўдні Бабруйскага павету. Адна з тых вёсак па-іншаму завецца Ламавічы. Верагодна назва Граб’ё паходзіць ад калісці вялікай колькасці тут грабавых лясоў.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946742003105

Жукі:

(альбо Жукавічы) Вёска на поўдні Бабруйскага павету, у Парыцкай паліцэйскай акрузе, гміны Карпілаўка (альбо Рудабелка), ў 100 вёрстах ад Бабруйска. Глебы пясчаныя, мясцовасць глухая, дарог няма.
Што пісала энцыклапедыя Віктарыянскай эпохі пра нашу мясцовасць 140 гадоў таму? - 946742017441

Капаткевічы:

(альтэрнатыўна Капатковічы) Мястэчка- цэнтр гміны і фальварак. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй часцы Мазырскага павету, 63 вярсты ад Мазыра, над ракой Пціч з яе правага боку. У 2 Петрыкаўскай паліцэйскай акрузе. Калісьці мястэчка належала да Мінскага ваяводцва і з’яўлялася слаўным каралеўкмі уладаннем, пасля было перададзена ў водчыну старай заслужанай сям’і Яленскіх. Прававы акт 1768 году перадў мястэчка Капаткевічы Рафалу Яленскму, а ў 1775 годзе было дапоўнена, што Яленскія “Пакуль меч стаіць” маюць валодаць Капаткевічамі разам з прылеглымі вёскамі Касейск, Лучыцы і Хойна. Тады ж была прызначана камісія для вызначэння межаў ўладанняў (ob. Vol.Legum, t.VIII, str. 520-521). Жылі тут калісьці Базільяне каторым былі перададзеныя Капаткевічы з мэтаю “quantum interest curae animarum” (рэд. лац. клопат пра душы).
Ёсць драўляны касцёл ўзведзены Яленскімі ў 1796 годзе, налічвае зараз каля 1000 парафіян і належыць да Мазырска - Рэчыцкага дэканату, акрамя таго ў мястэчку ёсць царква і сінагога. У мястэчку каля 140 драўляных дамоў і каля 1500 жыхароў абодвух палоў.
Маёнтак Капаткевічы багаты на сакавітыя лугі, сёння мае каля 100 валок зямлі. Быў адабраны (ў Яленскіх) ў 1863 годзе, а ў 1868 г. ў якасці ўзнагароды перададзены генералу Цылаву, знакамітаму аўтару брашуры аб Зыгмундзе Серакоўскім.
Капаткевіцкая гміна складаецца 3 14 вясковых старастваў, 33 вёсак і 2618 валасцян мужчынскага полу.

*Пераклад тэкстаў можа ўтрымліваць памылкі і недакладнасці

#колки #секеричи #лучицы #копаткевичи #тремля #волосовичи #птичь #староселье #дикое #озеродикое #трамец #историясекерич #гісторыябеларусі #яленскія #хвойня #кошевичи #александрельский

Комментарии 5

Liza Sevostyanenko
Liza Sevostyanenko
😃
10 фев 2024
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Владимир Галецкий
    Владимир Галецкий
    Фото
    26 апр 2024
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Виктор Малюшков
    Виктор Малюшков
    Я тебя не узнала!
    27 апр 2024
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Тамара Волошина (Беляева)
    Тамара Волошина (Беляева)
    Гуляет сам по себе...
    27 апр 2024
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Елена Нежевец(Белько)
    Елена Нежевец(Белько)
    😳
    8 июл 2024
  • Нет комментариев
    Новые комментарии
    Новые комментарии
    Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
    Следующая публикация
    Свернуть поиск
    Сервисы VK
    MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
    Войти
    д. Секеричи, Петриковского района

    д. Секеричи, Петриковского района

    ЛентаТемы 211Фото 2 332Видео 33Участники 473
    • Подарки
    Левая колонка
    Всё 211
    Обсуждаемые

    Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

    Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

    Зарегистрироваться